“Віцебскі пролетарый”, 1934 год:
“Да рэвалюцыі на ўсёй тэрыторыі сучаснай БССР выдавалася менш 20 друкаваных газет. Так, у 1912 годзе ў Менску выходзіла 6 буржуазных і памешчыцкіх газет: “Голос”, “Газета-копейка”, “Русское слово”, “Епархиальные ведомости”, “Губернские ведомости”. Усе гэтыя газеты выходзілі на рускай мове і толькі адна штотыднёвая газета “Еженедельник” выдавалася на яўрэйскай мове… Некалькі чорнасоценных, манархічных лісткоў, дзесятак чыноўніцкіх і папоўскіх ведамасцей — вось што прадстаўляў сабою друк былой Беларусі — калоніі царскага самадзяржаўя”.
“Советская Белоруссия”, 1964 год. А.Толсьцік, загадчык сэктару друку, радыё і тэлебачаньня ідэалягічнага аддзелу ЦК КПБ згадвае:
“Савецкі друк і надалей будзе заўсёды адданы ідэям нашай партыі, яе надзейнай ударнай сілай. “Радасьць жыцьця ня ў тым, што чалавек проста жыве — жыве ўсё жывое, — а ў тым, што ён жыве сьвядома і змагаецца ў калектыве, за калектыў, за народ!” — сказаў нядаўна Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў. У змаганьні за шчасьце народу, за справу партыі савецкія журналісты і бачаць радасьць свайго жыцьця, свой найпершы доўг”.
“Настаўніцкая газета”, 1984 год:
“70 гектараў — такая плошча навучальнага поля Магілёўскага сельскага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча №1 імя Кірылы Пракопавіча Арлоўскага. Поле гэтае — своеасаблівае. У гады вайны тут знаходзіўся плацдарм нашых войск… Адсюль пісаў свае гістарычныя рэпартажы Канстанцін Сіманаў. Навучэнцы і выкладчыкі вучылішча ператварылі поле баявое ў поле хлебаробнае. Ураджаі, атрыманыя імі, — на ўзроўні дасягненняў лепшых гаспадарак рэспублікі. Славіцца вучылішча і сваімі выхаванцамі. За 40 гадоў тут падрыхтавалі 10 тысяч механізатараў. Сярод іх — 6 Герояў Сацыялістычнай працы…”