Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ЗАЙМАЕЦЦА БЕЛАРУСЬ НЕЛЕГАЛЬНЫМ ГАНДЛЕМ ЗБРОЯЙ?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

“Saferworld” – незалежная недзяржаўная арганізацыя, якая займаецца вывучэньнем узброеных канфліктаў і дапамагае ўрадам запазьбегчы іх. Арганізацыя мае прадстаўніцтвы ў Эфіёпіі, Кеніі, былой Югаславіі і Польшчы, яна адсочвае гандаль, перадусім, стралковай зброяй. “Saferworld” супрацоўнічае ў гэтай справе з урадамі, а таксама недзяржаўнымі арганізацыямі шэрагу краінаў сьвету.

Вось што адказаў беларускай Свабодзе прадстаўнік гэтай арганізацыі ў Польшчы Пётр Яворскі на пытаньне, ці мае “Saferworld” інфармацыю пра тое, ці займаюцца цяпер беларускія ўлады нелегальным гандлем зброяй.

(Яворскі: ) “Гандаль зброяй, гэта такая дзіўная сфэра, што нярэдка пацьверджаную, але і так агульную інфармацыю пра продаж зброі можна атрымаць толькі пасьля таго, як кантракт ужо выкананы. Што да Беларусі, дык ёсьць інфармацыя, што ў гэтай краіне гандаль зброяй выглядае ня так, як трэба. З другога боку, апошнім часам, мы заўважылі, што беларускія ўлады намагаюцца ўключыцца ў міжнародныя ініцыятывы, што да кантраляваньня экспарту зброі. Узьнікае пытаньне, наколькі гэтыя намаганьні ёсьць часткай дыпляматычнай гульні, каб паправіць свой імідж у гэтай сфэры, а наколькі сапраўдным перакананьнем, што гандаль зброяй трэба кантраляваць. Адказ на гэтае пытаньне будзе вядомы празь некалькі гадоў, калі будуць выкрытыя ці ня выкрытыя чарговыя зьдзелкі”.

(Карэспандэнт: ) “Нярэдка можна пачуць, што краіны былога сацыялістычнага блёку прадаюць зброю, у тым ліку і нелегальна, бо ім цяжка жывецца і гэты аргумэнт ужываецца ў якасьці пэўнага апраўданьня. Што вы думаеце на гэты конт?”

(Яворскі: ) “Беднасьць ня можа быць апраўданьнем для недахопу прыстойнасьці. Эканамічныя праблемы краіны, прадпрыемстваў, якія вырабляюць зброю, ня могуць апраўдваць недахоп кантролю за экспартам гэтай зброі. Польшча як краіна-сябра Эўразьвязу мусіць памятаць, што можа ўплываць на тое, што робіцца ў сьвеце. Трэба гэтым карыстацца”.

Гэта быў Пётр Яворскі, прадстаўнік “Saferworld” у Польшчы. Паводле ягоных словаў, у гандлі зброяй неабходна таксама памятаць пра людзкі чыньнік, бо ў неадпаведных руках зброя можа стаць інструмэнтам для несправядлівых войнаў і дыктатуры, якія нясуць сьмерць тысячам людзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG