(Лукашэнка: ) “Нельга дазваляць замежным сілам па наводцы нядобрасумленных і безадказных людзей умешвацца ў справы прафсаюзу незалежнай і дэмакратычнай дзяржавы, ня варта замежным сілам ладзіць тут судзілішча і дыктаваць свае ўмовы”.
Лукашэнка заявіў, што ў ніводнай краіне дэмакратыі прафсаюзы ня маюць такой вялікай ролі, як у Беларусі. “Відаць гэта і не падабаецца некаторым кіраўнікам міжнародных арганізацыяў”, – выказаў меркаваньне кіраўнік дзяржавы.
Гл. таксама
• У ЖЭНЭВЕ ЗАВЕРШЫЛАСЯ СЛУХАНЬНЕ Ў СПРАВЕ ПАРУШЭНЬНЯ ПРАВОЎ ПРАФСАЮЗАЎ У БЕЛАРУСІ