Мінулыя гады на сьвята 25 Сакавіка ладзіліся вечарыны ў Наваполацкім цэнтры нацыянальных культураў ды рамёстваў. Сёлета, аднак, дазволу на правядзеньне сьвяточнай імпрэзы не было атрымана, і вечарына мусіць адбыцца на загарадным лецішчы аднаго зь мясцовых народнафронтаўцаў.
У Полацку Дзень Волі будзе адзначацца ў нядзелю. Тут, у грэцка-каталіцкай царкве сьв. Параскевы Полацкай, мае адбыцца ўрачыстае набажэнства.