“Могилёвские губернские ведомости”, 1914 год:
“Жыхары г.Чавусаў, домаўладаньні і сядзібы якіх знаходзяцца па вуліцах: Магілёўскай, Бульварнай, Верхне-Прапойскай, Быхаўскай ад дому Жураўскіх да бульвару, па Духонскім завулку (былы Аптэкарскі), на правулку, што ідзе ад казначэйства і злучае Магілёўскую і Дваранскую вуліцы і праз базарны пляц з Быхаўскай вуліцай, што ідзе каля валаснога праўленьня, абавязаныя збудаваць ходнікі каля ўласных уладаньняў на абодвух баках вуліцаў. Ходнікі па Магілёўскай вуліцы мусяць быць трывалыя, драўляныя ці каменныя, цэмэнтаваныя, шырынёю 18 вяршкоў і пад адзіны ўзровень; праезды ж у двары застаюцца каменныя”.
“Чырвоная змена”, 1934 год. Авіямарш “Ўсё вышай” з музыкай Германа на словы Хайта, пераклад на беларускую мову Юр.Лявоннага:
“Працуем мы, каб з казак сталі былі,
Каб пакарыць абшары і прастор.
Нам розум даў са сталі рукі-крыльлі,
А замест сэрца вогненны матор.
Ўсё вышай, і вышай, і вышай
Імкнем мы ў палёт нашы дні,
І з кожным прапелерам нішчым
Пагрозу ля нашых граніц”.
“Ударны фронт”, 1994 год:
“На два гады турэмнага зьняволеньня асуджаны па прадстаўніцтву Гомельскай прыродаахоўнай пракуратуры прадавец брудных журавін Н. Ведаючы, што тавар не адпавядаў устаноўленым радыялягічным стандартам, ён усё ж спрабаваў збыць яго. Як сьведчаць спэцыялісты Гомельскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі, гэта не адзінкавы факт гандлю нядобраякаснымі прадуктамі. Асабліва папулярнае ў камэрсантаў мяса ласёў і дзікоў. У гэтым годзе радыялягічная лябараторыя забракавала практычна ўсе трафэі гомельскіх паляўнічых”.