Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАЧЫНАЕЦЦА НАБОР ЮНАКОЎ ПРЫЗЫЎНОГА ЎЗРОСТУ НА ТЭРМІНОВУЮ ВАЙСКОВУЮ СЛУЖБУ


Галіна Абакунчык, Менск

Служба ў рэзэрве – гэта вайсковыя зборы па чатыры месяцы на год: для юнакоў, якія маюць сярэднюю адукацыю – цягам трох гадоў, вышэйшую – цягам двух, а для курсантаў вайсковых кафэдраў – цягам аднаго году. Служба ў рэзэрве замацаваная законам “Аб воінскім абавязку й вайсковай службе”, прынятым у чэрвені 2003 году, як альтэрнатыва адмены ўсеагульнага вайсковага абавязку. Рэч у тым, што ў краіне войска скарацілася, а гэтымі гадамі прызыўнікамі стновяцца юнакі 1985 году нараджэньня, калі ў Беларусі была адносна высокая нараджальнасьць. Таму у гэткай колькасьці навабранцаў краіна ня мае патрэбы. Да прыкладу, толькі гэтай зімой у ваенкаматы мусяць зьявіцца 80 тысячаў юнакоў, а шэрагоўцамі стануць толькі 13. Але ж і астатнія 67 тысячаў вайсковае ведамства не жадае пакідаць без кантролю й паспрабуе падпарадкаваць праз рэзэрвовую службу, адрываючы ад працы й сям’і ды апранаючы ў салдацкія шынялі й боты.

Паводле афіцыйных зьвестак Беларускай ваеннай пракуратуры, прыкладна 1% прызыўнікоу штогод ухіляюцца ад тэрміновай вайсковай павіннасьці. У зьвязку з гэтым шмат гаварылася аб увядзеньні альтэрнатыўнай службы, але дагэтуль яна так і не зьявілася. Адпаведны праект закону распрацаваны, але пакладзены пад сукно у высокіх кабінэтах улады. Патрэба аб альтэрнатыве тым больш абвастраецца, што прэстыж вайсковай службы працягвае зьніжацца. Гэтага меркаваньня, да прыкладу, прытрымліваецца колішні міністар абароны Беларусі Павал Казлоускі:

(Казлоўскі: ) “Сёньня моладзь ня хоча служыць у войску, яна хоча жыць па-іншаму. І калі Міністэрства абароны ці адміністрацыя Лукашэнкі падносяць, што сёньня ідэялёгія падрыхтавала моладзь, што яны хочуць і просяцца служыць у войску, то гэта не зусім так. Моладзь як не хацела служыць у войску, так і ня хоча”.

Паводле спадара Казлоўскага, галоўнай прычынай таму ёсьць ранейшыя, ужо хранічныя праблемы беларускага войска. Многія навабранцы, да прыкладу, вымушаныя будуць апрануць шынялі савецкага пакрою, бо на пашыў цёплых камуфляжных куртак сродкаў няма. Ня выведзеныя з карыстаньня й кірзавыя боты старога ўзору. Увогуле, маладыя шэрагоўцы вымушаныя цяпер даношваць старое, бо на вопратку і рыштунак у Мінабароны грошай няма. Дастаткова сказаць, што на сёньня войска фінансуецца на 10% ад патрэбнага. З-за недахопу фінансаваньня не пераглядаюцца ў і нормы салдацкага пайку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG