Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ПАВІННЫ КАТАЛІКІ І ПРАВАСЛАЎНЫЯ АДЗНАЧАЦЬ СЬВЯТА НАРАДЖЭНЬНЯ ХРЫСТОВА Ў АДЗІН ДЗЕНЬ?


Казімер Яноўскі, Гомель

Я апытаў на вуліцах гораду каля паўтара дзясятка гамельчукоў. Большасьць зь іх схілялася да думкі, што Каляды праваслаўныя вернікі і каталікі павінны адзначаць у розны час.

(Жанчына: ) “Яны сваё сьвята спраўляюць, а мы – сваё. У іх такая вера, у нас – такая. Так ужо павялося. Трэба было б разам адзначаць, але калі ўжо так пачалі, дык будзем так і заканчваць”.

(Мужчына: ) “Гэта ж вельмі добра, калі свая нацыя сьвяткуе ў свае дні. Гэта не ад нас – гэта ад нашых каранёў пайшло”.

(Жанчына: ) “Гэта па-старадаўняму: у кожнага свае законы, сваё сьвята. Традыцыя! Бог адзін, але кожны верыць у свайго Бога паасобку”.

(Мужчына: ) “Тут жа і каталікі жывуць, і праваслаўныя. Правільна!? Таму напачатку іхнае сьвята павінны адгуляць, як належыць, а пасьля і свае, як належыць”.

(Жанчына: ) “Мне падаецца, што сьвяткаваць трэба ў асобныя дні – іхныя і нашы. Закон такі! Ёсьць каталіцкае Ражаство і праваслаўнае”.

Пенсіянэр, які назваўся Іванам Іванавічам, веравызнаньне атаясамлівае з нацыянальнасьцю, і таксама за паасобнае сьвяткаваньне. Нават у сям’і:

(Іван: ) “Па-рознаму павінны адзначаць Нараджэньне Хрыстова. У мяне жонка – каталічка. Яна адзначае заўтра Каляды, а я – не. Я сам – беларус”.

Характэрна, што да сьвяткаваньня Калядаў у розны час схіляецца і большасьць маладых гамельчукоў. Моладзь пры гэтым спасылаецца на культуру і традыцыі.

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што ў розны. Гэта ўжо традыцыя. Каталікі адзначаюць Нараджэньне Хрыстова 25 сьнежня, праваслаўныя – 7 студзеня. Гэта зьвязана з традыцыяй”.

(Дзяўчына: ) “У розны думаю. Каталікі – сабе, праваслаўныя – сабе. Культура розная ў нас”.

(Дзяўчына: ) “У розны! Каталікі – гэта адны людзі, праваслаўныя – другія. Розная вера”.

(Дзяўчына: ) “Бог адзін, а традыцыі – розныя, таму ў розныя дні і сьвяткаваць трэба”.

Некаторыя гамельсукі казалі, што паколькі Хрыстос адзін, то і сьвята Ягонага Нараджэньня павінна адзначацца ў адзін дзень.

(Жанчына: ) “У адзін дзень! Бог у нас адзін!”

(Жанчына: ) “Я хацела б, каб у адзін дзень сьвяткавалі. У мяне сваты – каталікі. Хацелася б, каб усё разам было. Трэба пост трымаць. Каталікі робяць гэта раней. Потым нам трэба пасьціцца, а яны ўжо скаромяцца. Хацелася б, каб адно было”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG