Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NEUE ZUERCHER ZEITUNG: “ГАНДЛЁВАЯ ВАЙНА ЗАМЕСТ ІНТЭГРАЦЫІ?”


Ул. інф.

У той час як беларускага лідэра найбольш хвалюе захаваньне ўласнай улады, для Масквы вельмі важным застаецца кантроль тых участкаў трубаправоду, якія праходзяць празь Беларусь ды Ўкраіну, – піша швайцарскае выданьне.

Як вынікае з артыкулу, у Менску ўсё яшчэ ня хочуць прызнаць, на чым будаваўся адносны посьпех беларускай эканомікi. Тымчасам расейскі бок робіць ўсё большы акцэнт на той акалічнасьці, што сваімі льготнымі пастаўкамі паліва ён датаваў сацыялістычную беларускую гаспадарку з тым, каб усё ж мець кантроль над тамтэйшымі нерэнтабельнымі дзяржаўнымі прадпрыемствамі.

Пасьля таго, як беларускае кіраўніцтва паабяцала нацыяналізаваць нафтавыя фірмы, якія яно раней прадало расейскім канцэрнам, ды таксама павялічыць падаткі за транзыт расейскай нафты і газу, для Масквы сталі яшчэ больш відавочнымі пытаньні гарантаваных паставак вялікай колькасьці паліва ў Эўропу.

Выкананьне абавязкаў перад заходнімі партнэрамі патрабуе мільярдных інвэстыцыяў у інфраструктуру трубаправодаў. І “Газпрам”, і “Транснафта” гатовыя ўкладаць гэтыя сродкі, але пры ўмове поўнага кантролю над тымі ўчасткамі, якія праходзяць праз “братнія” Ўкраіну і Беларусь.

Сёньня ні для каго ня ёсьць таямніцай, што менавіта на гэтых тэрыторыях паліва зьнікае ў вялікіх колькасьцях. Зразумела, і Менск, і Кіеў зацікаўленыя ў далейшай карумпаванасьці і непразрыстасьці сваёй уладнай сыстэмы. І такую зацікаўленасьць, – піша выданьне, – мясцоваму кіраўніцтву лягчэй за ўсё хаваць за прыгожымі словамі пра сувэрэнітэт.

Тымчасам, у “Газпраме” пачынаюць пралічваюць варыянты магчымага перакіду беларускай газавай сеткі ва Ўкраіну. Рэалізацыя падобнага сцэнару можа каштаваць найменей 280 мільёнаў даляраў, – піша Neue Zuercher Zeitung.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG