Рознагалосьсі зьвязаныя з коштам “Белтрансгазу”, які ацэнены беларускім урадам у 5 мільярдаў даляраў, пры гэтым беларускі бок адмаўляецца ад незалежнай ацэнкі цаны кампаніі. Расейскі бок прадставіў свае падлікі, якія значна адрозьніваюцца ад гэтай сумы.
Акрамя таго, “Газпром” патрабуе цьвёрдыя гарантыі вяртаньня сваіх інвэстыцыяў і магчымасьці рэальна ўплываць на фінансавую дзейнасьць будучага СП. Беларускі ўрад адмаўляецца прадаваць кантрольны пакет акцыяў.
Расейскі бок ня можа павялічыць да 2010 году і пастаўкі газу ў Беларусь па цэнах пятага цэнавага пояса Расеі – гэтыя пастаўкі будуць ажыцьцяўляцца толькі ў ранейшым памеры 10,3 мільярда кубамэтраў. Магчымасьці павялічыць транзыт празь Беларусь расейскі бок таксама ня мае, паколькі няма адпаведных доўгатэрміновых кантрактаў.
Акркамя таго, беларускі бок павінен прадставіць тэхніка-эканамічнае абгрунтаваньне сваіх патрабаваньняў расейскіх інвэстыцыяў у газавую галіну Беларусі.
Такім чынам, беларускі і расейскі бакі не дасягнулі згоды ў ніводным з пунктаў перамоваў, але дамовіліся працягваць перамоўны працэс у справе стварэньня сумеснага газатранспартнага прадпрыемства.