Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“РАТУША” ЗНОЎКУ ПАД ПАГРОЗАЙ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Сёньня калегія абласнога суду разгледзела скаргу старшыні “Ратушы” Аляксандра Мілінкевіча на рашэньне Ленінскага раённага суду. Тры месяцы таму спадара Мілінкевіча аштрафавала адмінстрацыйная камісія за рызограф, які мела “Ратуша”. Сам ён не прысутнічаў на паседжаньні, таму прасіў Ленінскі суд Горадні адмяніць рашэньне камісіі, каб яна наноў разгледзела справу.

Суд пакінуў усё па-ранейшаму, калегія абласнога суду — таксама, апроч невялікай зьмены. Адміністрацыйная камісія пакарала А.Мілінкевіча за парушэньне правілаў уліку, захоўваньня і выкарыстаньня паліграфічнага абсталяваньня. Судзьдзі калегіі выкасавалі з гэтага сьпісу слова “выкарыстаньне”, паколькі рызограф насамрэч не выкарыстоўвалі.

Атрымалася так, што працэс ліквідацыі “Ратушы” ў абласным судзе распачаўся раней, чымсьці разгледзелі вышайназваную скаргу Аляксандра Мілінкевіча. Таму працэс прыпынілі. Адбылося гэта 22 траўня.

(Мілінкевіч: ) “Я думаю, што ў найбліжэйшы час будзе адноўлены суд па ліквідацыі “Ратушы”. Ён пройдзе хутка. Мы, безумоўна, будзем падаваць апэляцыю. Але я па-ранейшаму ўпэўнены, што справа вырашаная. Ідзе падрыхтоўка да магчымага рэфэрэндуму і выбарчых кампаніяў у парлямэнт і прэзыдэнцкай. Шанцаў захаваць пячатку ў “Ратушы” няма”.

Фармальнай падставай для наступу на “Ратушу” стаў рызограф. Трэба сказаць, што яшчэ ў канцы траўня яго бясплатна аддалі Беларускаму інстытуту правазнаўства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG