Пасьля прыпыненьня выхаду газэты дзяржаўнае прадпрыемства “Белпошта” не рызыкуе працягваць падпіску і прапануе вярнуць людзям грошы, хаця “БДГ” на Беларусі досыць папулярная: толькі ў Віцебску цягам першага паўгодзьдзя яе выпісвалі 655 чалавек.
Цяпер, насуперак дзяржаўнай забароне, падпіскай на “БДГ” ды ейным распаўсюдам у Віцебску плянуе займацца прыватная прэс-агенцыя “Vitinfa”. Гэтая агенцыя займаецца альтэрнатыўнай падпіскай ды прапануе кур’ерскую дастаўку найбольш папулярных расейскіх ды беларускіх выданьняў, у тым ліку й недзяржаўных.