Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕРАСЬЦЕЙСКІМ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАМ АДМОЎЛЕНА Ў ПРАВЯДЗЕНЬНІ 1 ТРАЎНЯ ШЭСЬЦЯ І МІТЫНГУ


Алег Супрунюк, Берасьце

Нагодай для звароту ў суд сталася рашэньне Берасьцейскага гарвыканкаму пра адмову сацыял-дэмакратам у правядзеньньні 1 траўня шэсьця і мітынгу. Сваё рашэньне чыноўнікі мясцовай вэртыкалі патлумачылі тым, што ў праграме афіцыйнага сьвяткаваньня Дня працы шэсьце і мітынг не прадугледжаныя.

Акрамя таго, ў адказе гарвыканкаму гаворыцца, што 1 траўня “дзеля забесьпячэньня аховы грамадзянаў і грамадзкага парадку сілы і сродкі праваахоўчых органаў пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы”. Таму ў міліціыянтаў ня будзе магчымасьці назіраць за парадкам падчас мэрапрыемстваў, якія зьбіраюцца ладзіць сацыял-дэмакраты.

Георгі Руцкі лічыць, што сваімі дзеяньнямі гарвыканкам парушыў правы грамадзянаў, што адлюстраваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Законе “Аб сходах, мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстрацыях і пікетаваньні”. Варта заўважыць, што раней берасьцейскія сябры “Народнай грамады” выйгравалі ў судзе справы, што тычыліся забароны гарвыканкамам першатравеньскіх акцыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG