Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КУВЭЙТ: ПАНІКІ НЯМА, АЛЕ ХЛЕБ КУПЛЯЮЦЬ У ЗАПАС


Чарльз Рэкнэгель, Кувэйт

Я на самым краю паўночнай зоны Кувэйту, куды журналістаў не пускаюць. Гэта блізка каля таго месца, куды сёньня раніцай патрапілі некалькі ракетаў. Няясна, колькі дакладна – здаецца, першыя дзьве былт кітайскай вытворчасьці, затым ракета “Скад”, якая была зьбітая ракетай “Патрыёт”. Таксама паведамлялася пра яшчэ адну ракету “Скад”, таксама зьбітую ракетай “Патрыёт”.

Сырэны завывалі пад час ракетнай атакі над горадам Кувэйт. Але большасьць людзей не зьвярталі на іх увагу. Па радыё пастаянна перадаваліся папярэджаньні. Міністар адукацыі паведаміў, што ўсе школы будуць закрытыя сама мала 5 наступных дзён. Настаўнікі мусяць заставацца дома. Магчыма, падчас наступнай атакі кувэйцы будуць хавацца ў сховішчы, як і належыць.

Было вельмі спакойна аж да моманту абвесткі пра пачатак вайсковых удараў. Цяпер частка людзей кінулася у хлебныя крамы. Улады абвесьцілі пра пляны выпякаць 5 мільёнаў хлебных праснакоў штодзень. Краіну пакінула частка замежнікаў, у тым ліку рабочыя з Азіі, але частка засталася надалей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG