Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЬ БЯРЭ ЎДЗЕЛ У МІЖНАРОДНАЙ ВЫСТАВЕ ЗБРОІ Ў АБ’ЯДНАНЫХ АРАБСКІХ ЭМІРАТАХ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Паводле крыніцаў, асноўнае месца ў беларускай экспазыцыі зойме бронемашына 2-Т, прызначэньне якой — баявая выведка. Гэты міні-танк вялікай хуткасьці й праходнасьці пакрыты “антырадарным” панцырам накшталт славутага амэрыканскага самалёта “Стэлз”. Узор бронемашыны 2-Т, які адпраўлены ў Абу-Дабі, адмыслова прыстасаваны для баявых дзеяньняў ва ўмовах пустэльні.

Беларускую дэлегацыю ў ААЭ ўзначаліць міністар абароны Беларусі Леанід Мальцаў. Чакаецца, што ў сваіх перамовах адносна вайсковага супрацоўніцтва ён найперш будзе сустракацца з прадстаўнікамі арабскіх краінаў, сярод якіх не выключаецца і Ірак.

Паводле незалежных назіральнікаў, Беларусь не зьніжае сваіх даходаў ад гандлю зброяй. Зь сярэдзіны 1990-х гадоў яны акрэсьліваюцца на паўмільярду даляраў штогод. Міжнародная супольнасьць падазрае Беларусь і ў гандлі зброяй з шэрагам краінаў з гарачых кропак сьвету, у тым ліку з Іракам, але дакладных доказаў гэтага ня знойдзена.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG