Што тычыцца палітычных партыяў, дык яны пакуль таксама зьбіраюць зьвесткі. Але першыя трывожныя сыгналы ўжо ёсьць. У прыватнасьці, паводле інфармацыі старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Міколы Статкевіча, партыя вылучыла 25 кандыдатаў у склад участковых камісіяў у Кастрычніцкім раёне Менску. Ніхто зь іх не зарэгістраваны.
Як паведаміў сябар палітвыканкаму Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхась Пліска, адмоўлена ў рэгістрацыі двум кандыдатам у склад участковых камісіяў Цэнтральнага раёну Менску.
Кіраўнікі Партыі камуністаў Беларускай і Лібэральна-дэмакратычнай партыі паведамілі нашаму радыё, што пакуль ня маюць дакладнай інфармацыі пра тое, як рэгіструюцца іхныя вылучэнцы.