Такія вынікі атрымалі сацыёлягі Нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Івана Франка падчас сьнежаньскага апытаньня грамадзкай думкі. Агенцыя “Мэдыяфакт” паведамляе, што было апытана 800 жыхароў Львова. Толькі каля 5% зь іх сказалі, што падтрымалі б далучэньне Ўкраіны да беларуска-расейскага саюзу.
Падчас аналягічнага апытаньня ў 2000 годзе 29% заявілі, што гатовыя змагацца за стварэньне незалежнай дзяржавы на тэрыторыі Галіччыны. Гэтым разам колькасьць такіх адказаў вырасла да 34%.