Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЎРАЗЬВЯЗ РАЗГЛЯДАЕ МАГЧЫМАСЬЦЬ ЗАБАРАНІЦЬ ЛУКАШЭНКУ ЕЗЬДЗІЦЬ У КРАІНЫ ЗЬВЯЗУ


Аляксей Знаткевіч, Менск

На сваім мінулым паседжаньня 21 кастрычнікa міністры замежных справаў Эўрапейскага зьвязу папярэдзілі, што адмова працягнуць беларускія візы супрацоўнікам кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ пагоршыць адносіны Беларусі ня толькі з самой Арганізацыяй бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, але і з Эўразьвязам. Было заяўлена, што Эўразьвяз будзе вымушаны перагледзець стасункі з Беларусьсю. Гаворыць Крысьціна Галяк, прэсавая сакратарка каардынатара замежных справаў Эўразьвязу Хавіера Саляны.

(Галяк: ) "Мы сур'ёзна заклапочаныя ўсё большым пагаршэньнем сытуацыі з дэмакратыяй і вяршынствам закону, а таксама невыкананьнем міжнародных абявязальніцтваў, якія брала на сябе кіраўніцтва Беларусі. Ёсьць сур'ёзныя парушэньні правоў чалавека, і абмежаваньні асноўных свабодаў з боку беларускага ўраду. І гэта, натуральна, яўна супярэчыць эўрапейскім дэмакратычным стандартам".

Спадарыня Галяк кажа, што цяпер міністры замежных справаў разгледзяць магчымасьць забараніць кіраўніцтву Беларусі ўезд ў краіны Эўразьвязу.

(Галяк: ) "Натуральна, немагчыма загадзя сказаць, якое будзе прынятае рашэньне, але многія дэлегацыі, многія краіны Эўразьвязу выказалі поўную падтрымку гэтай ідэі. Калі яна будзе прынятая, гэта будзе вельмі ясны сыгнал аб тым, наколькі мы заклапочаныя цяперашняй сытуацыяй".

Сказала прэсавая сакратарка каардынатара замежных справаў Эўразьвязу. Рашэньне аб магчымых санкцыях супраць беларускага кіраўніцтва мусіць быць прынятае заўтра да абеду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG