Сябры незарэгістраванага руху “Зубр” вырашылі падтрымаць незалежныя СМІ ды іхных супрацоўнікаў, што падпалі пад перасьлед беларускіх уладаў.
Надпісы ў абарону незалежных выданьняў зьявіліся паблізу або непасрэдна на самых наведваных у горадзе будынках – такіх, як аблвыканкам, Пэдагагічны ўнівэрсытэт, крама “Цэнтральная” ды г.д. Цяпер на загад гарадзкіх уладаў надпісы сьпешна зафарбоўваюцца, а каля некаторых дзяржаўных установаў штоночы дзяжураць міліцыянты-ахоўнікі.