(Лябедзька: ) “Выкарыстоўваючы футбольную тэрміналёгію, 0-2 не на карысьць беларускага рэжыму. Па-першае, не ўдалося легітымізаваць палату прадстаўнікоў, а па-другое, прынятая вельмі жорсткая рэзалюцыя, шэраг пунктаў якой упершыню знайшлі ўвасабленьне ў дакумэнтах такога ўзроўню. Гэта датычыць продажу зброі і магчымай датычнасьці высокапастаўленых асобаў да магчымых забойстваў прадстаўнікоў апазыцыі.
Мы заўважаем, што Эўропа прыняла фактычна амэрыканскі варыянт стаўленьня да беларускага рэжыму, на гэтым этапе, хаця апошнія 9 месяцаў яны былі схільныя да таго, каб рабіць некаторыя паблажкі для беларускага рэжыму”.