Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЫЛОГА ДЫРЭКТАРА МТЗ МІХАІЛА ЛЯВОНАВА ЯШЧЭ НА ТРЫ МЕСЯЦЫ ПАКІНУЛІ Ў ТУРМЕ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Міхаіл Лявонаў знаходзіцца пад вартай з 6 студзеня. Спачатку ён утрымліваўся ў менскім сьледчым ізалятары, потым быў пераведзены ў жодзінскі ізалятар, які лічыцца адным з найбольш жорсткіх паводле рэжыму.

Міхаіл Лявонаў хворы на адну з вострых формаў радыкуліту, і дактары, якія яго лячылі да арышту, выказваюцца за лячэньне ў шпіталі. Аднак у пракуратуры лічаць, што былога дырэктара найбуйнейшага прадпрыемства краіны лепш трымаць за кратамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG