“Беларускае замежжа”: Беларусы Галяндыі.
У заўтрашнім выпуску аўтарскай перадачы Ганны Сурмач і Сяржука Сокалава-Воюша “Беларускае замежжа” вы пачуеце мастачку Людмілу Кальмаеву, якая ўжо 10 гадоў жыве ў Галяндыі на ўзьбярэжжы Паўночнага мора, а таксама даведаецеся пра студэнцкае жыцьцё ў гэтай краіне маладых беларусаў – Алены Кальмаевай і Алега Трыфаненкава.
“Суботні дыялёг”: Гутарка з Аляксандрам Сасновым. (паўтор перадачы 11 траўня)
Чаму абваліўся прэзыдэнцкі рэйтынг? Ці можа што-небудзь яму дапамагчы? Якія рэйтынгі ў апазыцыйных палітыкаў? Пра гэтае і іншае ў “Суботнім дыялёгу” разважае намесьнік дырэктара Незалежнага інстытуту сацыяльна-палітычных і эканамічных дасьледаваньняў Аляксандар Сасноў. Перадачу вядзе Ірына Халіп.
“Сымбаль веры”: Брацтву Трох Віленскіх Пакутнікаў ў Менску споўнілася дзесяць гадоў. (паўтор перадачы 11 траўня)
З нагоды юбілею пра пачаткі Брацтва, яго асноўныя кірункі дзейнасьці, дасягненьні і пляны на будучыню расказваюць: старшыня Брацтва Мікола Матрунчык, а таксама актыўныя сябры: Лідзія Кулажанка, якая ўзначальвае рэдкалегію часопіса “Праваслаўе” і Лябараторыю Царкоўнай Гісторыі і загадчык Выдавецкага Аддзелу Леанід Качанка. Вядзе перадачу Кастусь Бандарук.