Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЫЗНАЧЫЛІ НОВЫХ ГАЛОЎНЫХ РЭДАКТАРАЎ ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКІХ ЧАСОПІСАЎ


Валянціна Аксак, Менск

Часопісам "Полымя" замест паэта Сяргея Законьнікава будзе кіраваць паэт Мікола Мятліцкі. Месца празаіка Алеся Жука ў "Нёмане" зойме журналістка першае праграмы беларускага радыё Ніна Чайка, вядучая афіцыёзнай праграмы "Размова па сутнасьці".

Празаік Генрых Далідовіч змушаны саступіць рэдактарскае крэсла ў "Маладосьці" паэтцы Раісе Баравіковай, якая дагэтуль ачольвала жаночы часопіс "Алеся". Моладзевы часопіс "Крыніца" ўзначаліў пэнсіянэр Вячаслаў Дашкевіч.

У часопісе "Всемирная литература" галоўным рэдактарам па-ранейшаму застаецца Таіса Бондар. Адначасова яна будзе выконваць функцыі намесьніка кіраўніка голдынгу. У "ЛіМе" галоўным рэдактарам застаецца Алесь Пісьмянкоў.

Некаторым былым галоўным рэдактарам часопісаў, як сказаў нашаму радыё дырэктар голдынгу Сяргей Касьцян, будзе прапанаваная праца ў новай структуры. А пакуль што да 1 чэрвеня яны мусяць здаць новым кіраўнікам усе фінансава-гаспадарчыя справы. Творчую ж палітыку часопісаў ужо будуць вызначаць новыя галоўныя рэдактары. Усім супрацоўнікам рэдакцыяў, паводле словаў спадара Касьцяна, будзе прапанавана напісаць заявы на працу ў новых калектывах. І з кожным на гэты конт будзе праведзеная пэрсанальная гутарка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG