Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖОНКІ ЗЬНІКЛЫХ БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТЫКАЎ ЗЬВЯРТАЮЦЦА ПА ДАПАМОГУ ДА ПРЭМ’ЕР-МІНІСТРА ЧЭХІІ


Уладзімер Глод, Менск

Жонкі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Зьмітра Завадзкага, а таксама Людміла Карпенка просяць кіраўніка ўраду Чэхіі, які 17 красавіка прыяжджае ў Беларусь, узьняць пытаньне пра зьніклых беларускіх палітыкаў у часе ягонай магчымай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і іншымі прадстаўнікамі беларускай улады. Жанчын турбуе лёс ня толькі загінулых і скрадзеных, але і вязьняў-апанэнтаў рэжыму.

Жанчыны таксама просяць прэм’ера Чэхіі "падтрымаць ідэю аб стварэньні незалежнай камісіі ў справе расьсьледаваньняў гэтых выпадкаў з запрашэньнем незалежных экспэртаў і забесьпячэньнем поўнага доступу да ўсіх фактаў і сьведчаньняў, якія адносяцца да названай справы". Яны дзякуюць спадару Зэману за атрыманую раней падтрымку з боку Чэхіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG