Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЭДАКТАРУ “ПАГОНІ” НЕ ДАЛІ ЗАРЭГІСТРАВАЦЬ НОВАЕ ВЫДАНЬНЕ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Суд аднаго з раёнаў Горадні пакараў 19 лістапада Маркевіча такім штрафам за пікет у падтрымку газэты "Пагоня". Прыкладна два тыдні таму судовыя выканаўцы ўжо апісалі маёмасьць рэдактара (тэлевізар, манітор, мікрахвалевую печ ды іншыя рэчы), а сёньня прыйшлі яе канфіскоўваць. Аднак прадстаўнікі ўладаў былі вымушаныя пайсьці ні з чым, бо два дні таму Мікола Маркевіч заплаціў штраф.

Сёньня ж улады Горадні адмовілі спадару Маркевічу ў рэгістрацыі новай газэты "Мужыцкая праўда". Старшыня гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандар Антоненка напісаў, што газэта пад назваю "Мужыцкая праўда" выдавалася ў 1862–63 гадах Кастусём Каліноўскім і стала падмуркам нацыянальнай беларускай дэмакратыі. Спадар Антоненка ў сваім лісьце тлумачыць Міколу Маркевічу, што, спрабуючы зарэгістраваць газэту з гістарычнай назвай, ён дзейнічае неэтычна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG