Валер Каліноўскі пра сваю кнігу «Справа Бяляцкага»
«Справа Бяляцкага» — так называецца кніга, якая нядаўна выйшла ў сэрыі Бібліятэка Свабоды. Гэта раман-рэпартаж Валера Каліноўскага пра чалавека, якога адныя параўноўваюць з Вацлавам Гаўлам, другія мяркуюць, што ён павінен сядзець у турме, а трэція ня бачаць між гэтымі думкамі супярэчнасьці.