Музычнае мастацтва – Галіна Гарэлава, капазытарка, дацэнтка катэдры кампазыцыі Беларускай Дзяржаўнай акадэміі музыкі. За стварэньне канцэрту для труб і аркестра "Траецкія фрэскі".
Тэатральнае мастацтва – Фларыт Таліпаў, рэжысэр-пастаноўшчык, дацэнту катэдры рэжысуры Беларускай акадэміі мастацтваў. За сцэнічныя работы, пастаўленыя ў тэатрах Беларусі.
Журналістыка – Анатоль Кляшчук, фотакарэспандэнт газэты "Зьвязда". За цыкль фатаздымкаў на тэму духоўнага й нацыянальнага адраджэньня, апублікаваных у "Зьвяздзе" і падрыхтоўку фотавыставы "Беларусь – зямля сьвятая".
Кіно й тэлебачаньне – Аляксандар Яфрэмаў, мастацкі кіраўнік тэатру-тудыі кінаактора за фільм "Павадыр".
Архітэктура й будаўніцтва – Уладзімер Чайкоўскі, архітэктар. За рэалізацыю сучаснага функцыянальна-пляніровачных рашэньняў, эстэтычную значнасьць дамоў, пабудуваных у Берасьці, і рэстаўрацыю чыгуначнага вакзалу ў Берасьці.
Народная творчасьць – Мікалай Тарасюк, народны майстар разьбы па дрэве. За стварэньне ўнікальных кампазыцыяў.
Выяўленчае мастацтва – аўтарскі калектыў: архітэктар Юры Казакоў, скульптары Аляксандар Чыгрын і Аляксандар Бацьвіненка. За помнік Пятру Мсьціслаўцу ў Мсьціславе.
Харэагарафічнае мастацтва – Валянцін Елізар'еў, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатру балета за пастаноўку "Сьпячая прыгажуня".
Эстрадна-цыркавое мастацтва – Андрэй Шпянёў, вядучы майстар сцэны Дзяржаўнага аркестру сымфанічнай музыкі Беларусі. За высокамастацкую аранжыроўку музычных твораў.
Крытыка й мастацтвазнаўства – Міхал Баразна, прарэктар па навукова-творчай рабоце Беларускай акадэміі мастацтваў за высокія дасягненьні ў галіне культуры й публікацыю кнігі "Беларуская кніжная графіка 60-90 гады". Дадзіёмава Вольга, дацэнтка катэдры беларускай музыкі Беларускай акадэміі музыкі за кнігу "Нарысы па гісторыі музычнай культуры Беларусі".
Выхаваньне творчай моладзі – Валеры Раеўскі, мастацкі кіраўінк Нацыянальнага тэатру ім Янкі Купалы за вялікі ўклад у выхаваньне таленавітай тэатральнай моладзі. Яўген Гладкоў загадчыку катэдры струнных народных інструмэнтаў Беларускай акадэміі музыкі за падрыхтоўку прафэсійных кадраў. Яўген Рэўтовіч, прафэсар катэдры харавога мастацтва Беларускага унівэрсытэту культуры за стварэньне ўласнай школы харавога выкананьня.
Разьвіцьцё міжнародных культурных сувязяў --- Рыгор Шацько, дырэктар Нац. акадэмічнага драматычнага тэатра ім Я.Коласа (Віцебск) за разьвіцьцё міжнарод. сувязяў. Натальлі Чуевай, дырэктару менскай абласной бібліятэкі ім Пушкіна за разьвіцьцё міжнар. сувязяў.
Музэйная справа – Віктар Аненкаў, дырэктар магілёўскага абласнога краязнаўчага музэя; калектыў Мотальскага музэя народнай творчасьці.
Бібіліятэчная справа – калектыў Наваполацкай цэнтральнай бібліятэкі і калектыў гомельскай бібліятэкі ім. Леніна.
Мастацкая самадзейнасьць – Уладзімер Гарачаў, мастацкі кіраўнік ансамблю народнай музыкі "Калі ласка" Лідзкага гарадзкога дому культуры. Калектыў народнай харавой капэлы Рэспубліканскага палацу прафсаюзаў.
Прэміі "За духоўнае адраджэньне", прызначаныя Праваслаўнай царквой і міністэрствам культуры:
Віктару Барабанцаву, мастаку манумэнталісту менскага мастацкага камбінату.
Паўлу Жораву, кіраўніку іконапіснай школы-студыі Менскай епархіяльнай управы.
Фёдару Крываносу, сьвятару менскага Сьвята-Духавага катэдральнага сабору.
Узорнай капэле хлопчыкаў і юнакоў Берасьцейскага абласнога палацу культуры прафсаюзаў.
Калектыву адкрытага акцыянэрнага таварыства "Выдатнае ліцьцё".
Памер усіх прэміяў 1 мільён рублёў – 600 даляраў ЗША.