Падчас дыскусіі ніякія канкрэтныя прозьвішчы магчымага адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў прынцыпова ня згадваліся.
Сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня Партыі БХД Віталь Рымашэўскі па выніках перамоваў сказаў «Свабодзе», што канкрэтныя прозьвішчы пакуль наўмысна не абмяркоўваюцца. Цяпер найважнейшае — вызначыцца са стратэгіяй:
«Адназначна, што гэта будзе фармат змаганьня за свабодныя выбары, якіх пакуль у нашай краіне няма. Тут у нас погляды з АГП супадаюць. Найперш трэба вызначыцца з мэтай. З тымі палітычнымі сіламі, якія лічаць, што Аляксандар Лукашэнка можа ўдзельнічаць у выбарах бясконцую колькасьць разоў, нам не па шляху.
І ўжо пасьля будзем вызначаць, хто будзе канкрэтны кандыдат. Гэта можна зрабіць праз працэдуру праймэрыз, кангрэсаў альбо празь нейкія іншыя плебісцыты».
«Да прозьвішчаў прэтэндэнтаў на „адзінага“ мы дойдзем пазьней», — кажа і старшыня АГП Анатоль Лябедзька:
«Мы зыходзім з таго, што трэба зьмяняць правілы. І гэта — самае галоўнае і істотнае. Бо калі правілы не мяняюцца, то ўсё застаецца бязь зьменаў.
І другі пасыл — мы лічым, што трэба выбіраць лідэра пераменаў, не прывязваючыся да выбарчай кампаніі. Такі чалавек павінен выйсьці зь нейкай шырокай працэдуры, у якой удзельнічаюць як мага больш людзей».
На сёньняшні дзень існуюць тры сцэнары вызначэньня лідэра: кулюарныя перамовы, кангрэс (зьезд) і праймэрыз. Палітоляг Віктар Чарноў не бярэцца сёньня прагназаваць, на якім варыянце спыняцца дэмсілы:
«Зараз вельмі цяжка сказаць, які са сцэнарыяў абраньня „адзінага“ будзе прыняты. Справа ў тым, што паміж лідэрамі ёсьць сур’ёзныя супярэчнасьці.
З майго пункту гледжаньня, пажаданым было б нешта тыпу праймэрыз. Але я пакуль скептычна ацэньваю шанцы Аб’яднанай грамадзянскай партыі зрабіць гэты сцэнар агульным для ўсіх».
Частка дэмакратычных сілаў Беларусі адмаўляе ідэю праймэрыз не таму, што ім прынцыпова не падабаецца гэтая форма, а з прычыны таго, што, на іх думку, у краіне проста немагчыма правесьці шырокае аб’ектыўнае дасьледаваньне. Прыхільнікі ж праймэрыз цьвердзяць, што гэтую ідэю можна ажыцьцявіць, скарыстаўшы кампанію абраньня дэпутатаў мясцовых саветаў. Згодна зь дзейным заканадаўствам яна павінна прайсьці ў 2014 годзе, за год да выбараў прэзыдэнта.
Сваю думку пра гэта «Свабодзе» выказаў палітоляг Юры Чавусаў:
«Працэс вызначэньня „адзінага“ мае на мэце ня проста вызначэньне постаці палітыка, які атрымлівае своеасаблівую карону лідэра дэмакратычных сілаў. Значэньне ў тым, каб аб’яднаць палітычныя сілы вакол гэтага працэсу і зрабіць кааліцыю рэальнай. Уласна кажучы, працэс вызначэньня дэлегатаў Кангрэсу дэмсілаў у 2005 годзе меў значэньне ў спалучэньні высілкаў дэмакратычных сілаў у падрыхтоўцы да кангрэсу. І гэтае значэньне было большым за канкурэнцыю паміж Лябедзькам, Калякіным і Мілінкевічам у той час.
Што да таго, наколькі такі працэс можна спалучыць зь мясцовымі выбарамі, то можна скарыстацца палёгкамі ў правядзеньні агітацыйных сходаў, якія ёсьць падчас выбараў, і зрабіць кокусы, праймэрыз, то бок сходы для гэтай мэты ў межах агітацыйнай кампаніі. Аднак, безумоўна, гэта — не панацэя. Ёсьць магчымасьць адвольнай трактоўкі заканадаўства падчас выбарчай кампаніі, як гэта мы бачылі летась падчас парлямэнцкіх выбараў. Але, тым ня менш, юрыдычна магчымасьці для правядзеньня такіх сходаў падчас выбарчай кампаніі большыя.
Іншая справа, што ў такім выглядзе праймэрыз нічым ня будуць адрозьнівацца ад таго мэханізму, які быў пры вылучэньні дэлегатаў Кангрэсу ў 2005 годзе».