Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛЁС АМЭРЫКАНСКАГА ЗАКОНАПРАЕКТУ “АБ ДЭМАКРАТЫІ Ў БЕЛАРУСІ”


Віталь Тарас, Прага

Сэнатар-рэспубліканец Джэсі Гэлмс прадставіў законапраект, у якім прапануецца ўзмацніць ізаляцыю ўладаў Беларусі і вылучыць 30 мільёнаў даляраў у дапамогу апазыцыі з мэтай адхіленьня ад улады Аляксандра Лукашэнкі.

Пачаткова законапраект меў назву “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”-2001. Але спачатку ён мусіць быць разгледжаны ў ніжняй палаце Кангрэсу – палаце прадстаўнікоў. Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца на сэсіі ў студзені 2002-га году. Многія кангрэсмэны ужо выказалі зацікаўленьне ў падтрымцы законапраекту і, ён можа быць канчаткова прыняты ў наступным годзе.

У мінулым сэнатар Гэлмс быў ініцыятарам эканамічных санкцыяў ЗША супраць Кубы. Паводле акту аб дэмакратыі ў Беларусі, апрача палітычных партыяў, фінансавую дапамогу павінны атрымаць і дэмакратычныя няўрадавыя арганізацыі, у тым ліку незалежная прэса.

Прадстаўнік дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША сказаў у інтэрвію радыё “Свабода”, што амэрыканскі ўрад ня супраць сутнасьці захадаў, пранаваных у законапраекце. Ён дадаў таксама, што кіраўніцтва Беларусі апынулася щ лику тых нешматликих урадаў, якія не прапанавалі ніякай падтрымкі ЗША пасьля тэрарыстычнага нападу 11 верасьня.

Кэты Фіцпатрык – выканаўчы дырэктар Міжнароднай Лігі правоў чалавека, якая мае статус дарадцы ў ААН, сказала, што некаторыя з прапанаваных санкцыяў, магчыма, празьмерна жорсткія. Аднак, у цэлым яна падтрымала законапраект Гэлмса і лічыць, што ЗША павінны трымаць жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да Лукашэнкі ды заклікаць да гэтага ж Эўрапейскі Зьвяз.

(Фіцпатрык: ) “Я хацела б гэтага, але я думаю, што беручы пад увагу сукупнасьць ўсіх іншых праблемаў – ад праблемаў адбудовы Афганістану да Пакістану, Самалі, Паўночнай Карэі – гэта ня ёсьць тэма нумар адзін. Аднак, гэтае тое, што мы падтрмыліваем і мусіцм падртымліваць”.

Гэтак пракамэнтавала Кэты Фіцпатрык законапраект “Аб дэмакратыі ў Беларусі”. На думку выканаўчага дырэктара Лігі правоў чалавека, АБСЭ павінна спыніць кансультацыі з афіцыйным Менскам, паколькі яны ніколі ня ўплывалі на палітыку Лукашэнкі, пачынаючы з 1994 году. Паводле Кэты Фіцпатрык, Захад павінен узьдзейнічаць на Менск падобна таму як ён узьдзейнічаў на Савецкі Саюз – шляхам яснага і пасьлядоўнага асуджэньня.

Нагадаем, што паводле законапраекту сэнатару Гэлмса, павінна быць спыненая ўсялякая дапамога Беларусі з боку міжнародных фінансавых інстытутаў, замарожаныя банкаўскія рахункі ў ЗША высокапастаўленых беларускіх асобаў, забаронены імпарт прадукцыі, вырабленай на дзяржаўных прадпрыемствах і скасаваныя ўсе кантракты паміж амэрыканскімі фірмамі і беларускімі кампаніямі, у якіх дзяржава мае кантрольны пакет акцыяў.

Санкцыі могуць быць скасаваныя з выпадку, калі афіцыйны Менск выпусьціць з турмаў палітычных апанэнтаў – такіх, як прадпрымальнік Андрэй Клімаў, спыніць перасьлед медыяў і правядзе поўнае расследваньне абставінаў зьнікненьня вядомых у Беларусі асобаў. Акрамя таго, аўтар законапраекту патрабуе ад Масквы паважаць дзяржаўны суверэнітэт Беларусі і заклікае эўрапейскія краіны падтрымаць санкцыі ў в адносінах рэжыму Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG