Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГРУПОЎКА ІГНАТОВІЧА НЯ МАЕ ДАЧЫНЕНЬНЯ ДА ЗЬНІКНЕНЬНЯ ЗАВАДЗКАГА, – ЗАЯВІЎ У ІНТЭРВІЮ СВАБОДЗЕ БЫЛЫ СУПРАЦОЎНІК КГБ ГЕНАДЗЬ УГЛЯНІЦА


Сяргей Навумчык, Прага

(Карэспандэнт: ) “Першае пытаньне, якое мы б хацелі задаць: як Вы ўладкаваліся? Ці адчуваеце Вы сябе ў небясьпецы? Ці маеце магчымасьць кантактаваць з блізкімі?”

(Угляніца: ) “Уладкаваліся мы тут нармальна. Улады ня толькі краіны Нарвэгіі нармальна нас прынялі, але ўлады ўсіх краінаў, празь якія мы сюды ехалі і з уладамі якіх мы сутыкаліся ў працэсе выязду – усе гэтыя краіны добра ведаюць пра сытуацыю, якая склалася ў Беларусі. Таму яны зрабілі ўсё, каб празь іх тэрыторыю мы маглі выехаць. Тут праблемаў не было. Мы ня маем цяжкасьцяў з атрыманьнем інфармацыі, ёсьць Інтэрнэт, мы можам тэлефанаваць. Зараз мы ня надта добра ведаем нарвэскую мову, таму газэтаў амаль не чытаем”.

(Карэспандэнт: ) “Зразумела, але, наколькі я разумею, вы сочыце за падзеямі ў Беларусі?”

(Угляніца: ) “Так, у асноўным мы атрымоўваем інфармацыю праз Радыё Свабода, праз Рацыю, Хартыю, БелаПАН, сайты незалежных СМІ: БДГ, Наша Свабода і гэтак далей. Чытаем нават у Інтэрнэце Советскую Белоруссію, Зьвязду, Рэспубліку. Усё, што знаходзім”.

(Карэспандэнт: ) “Калі вы сочыце за беларускай прэсай, Вы ведаеце, што ідзе суд над так званай групай Ігнатовіча, якую абвінавачваюць у забойстве журналіста Зьміцера Завадзкага. Ці валодаеце вы нейкай інфармацыяй адносна Завадзкага?”

(Угляніца: ) “Так, мы ведаем, што ідзе суд над групоўкай Ігнатовіча, які і яго паплечнікі зьдзейсьнілі шэраг забойстваў. Ім інкрымінуюць і выкраданьне Зьміцера Завадзкага. На маю думку і на думку многіх людзей, зь якімі я размаўляў, яны - Ігнатовіч і яго групоўка – ня маюць ніякага дачыненьня да зьнікненьня Завадзкага. У нас ёсьць некаторыя зьвесткі ў гэтай справе”.

Працяг інтэрвію з Генадзем Угляніцам – далей у праграмах Свабоды і на сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG