Пра гэта амбасадар Вік паведаміў 7 лістапада кіраўнікам партыяў, што ўваходзяць у Кансультацыйную раду апазыцыйных палітычных партыяў.
Яшчэ 24 кастрычніка партыйныя лідэры зьвярнуліся да спадара Віка з просьбай, каб ён выступіў пасярэднікам паміж імі і спадаром Посахавым у арганізацыі адмысловай сустрэчы наконт арганізацыі магчымых перамоваў. Кансультацыйная рада вылучыла на магчымую сустрэчу сваіх прадстаўнікоў — кіраўнікоў экспэртных групаў Пастухова, Пліску і Хадыку.