Учора Лапцева схапілі й завезьлі ў Ленінскае ўпраўленьне ўнутраных справаў. Толькі позна ўначы міліцыянты вызначыліся з артыкулам для пратакола — артыкул Крымінальнага кодэксу "абраза прэзыдэнта" вырашылі не выкарыстоўваць.
Сяргея Лапцева абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Мерай пакараньня за гэта можа быць штраф альбо да 15 сутак арышту.