Замежны друк выступае своеасаблівым баромэтрам падзеяў у Беларусі. Гэтымі днямі адразу некалькі ўсходнеэўрапейскіх газэтаў прысьвяцілі свае старонкі беларускай тэматыцы. Цэзары Галіньскі — менскі карэспандэнт польскай Gazety Wyborczej, нястомны храніст беларускага жыцьця — публікуе некалькі паведамленьняў пад загалоўкам «Прытулак у Нямеччыне, амністыя ў Беларусі». «Жонка былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі Вольга разам зь дзьвюма дачкамі і трохгадовым унукам яшчэ ўлетку выехала ў Нямеччыну на запрашэньне адной дабрачыннай арганізацыі. Яны зьбіраліся толькі адпачыць і паінфармаваць нямецкія мас-мэдыі пра сытуацыю ў краіне. «Мы рыхтаваліся да хуткага вяртаньня, але мужавы сябры параілі нам гэтага не рабіць, - тлумачыла жонка зьніклага палітыка, - Павагаўшыся, мы падалі заяву на прытулак. Разгледзелі яе хутка — на працягу трох месяцаў». Дакумэнты аб палітычным прытулку сям'я генэрала атрымала якраз напярэдадні Калядаў. Сям'я Захаранкі жыве ў трохпакаёвай кватэры ў прадмесьці Мюнстэру. Кожны сямейнік (улучна з унукам) атрымвае штомесяц 300 марак дапамогі. Апрача таго яны маюць права на бясплатны праезд гарадзкім транспартам і бясплатныя курсы нямецкае мовы». Тым часам у Менску, паведамляе карэспандэнт Gazety Wyborczej Цэзары Галіньскі, быў вызвалены ад пакараньня скандальны беларускі мастак Алесь Пушкін. Мінулым летам ён абыў асуджаны за тое, што вывернуў перад будынкам прэзыдэнтуры вазок гною. Пушкін атрымаў два гады папраўчай калёніі ўмоўна. «Ён ня мог выяжджаць за мяжу і таму ня здолеў удзельнічаць у выставе беларускіх мастакоў ва Ўяздоўскім Замку ў Варшаве, а таксама не атрымаў дазволу на выезд у ЗША, дзе ягоны праект аздабленьня беларускай царквы ў Кліўлэндзе быў прызнаны найлепшым. «Перад сьвятамі, - кажа Алесь Пушкін, - мяне выклікалі й кажуць: Вы свабодны. Просім ацаніць гэты гуманны акт з боку дзяржавы». Даволі рэдка публікацыі пра Беларусь зьяўляюцца ў эстонскім друку. Артыкул ва ўчорашнім нумары газэты Postimees прысьвечаны палітычным пэрспэктывам Беларусі ў сьв¤тле прэзыдэнцкіх выбараў і названы «Беларусь шукае суперніка Лукашэнку». У артыкуле менскі карэспандэнт газэты Андрэй Сьмірноў зазначае, што паводле апытаньняў грамадзкай думкі адзіным рэальным супернікам Лукашэнкі на выбарах бальшыня апытаных лічыць незалежнага кандыдата. Далей у артыкуле эстонскія чытачы могуць пазнаёміцца з патэнцыяльнымі ўдзельнікамі барацьбы за прэзыдэнцкую пасаду. Аўтар артыкулу не хавае занепакоенасьці, што нязгода ў шэрагах апазыцыі што да адзінага кандыдата можа прывесьці да перамогі на выбарах Лукашэнкі. «Беларусь заводзіць дружбу зь Іракам» — гэтая тэма хвалюе латвійскі друк. Артыкул нашага калегі Юрыя Сьвірко пад такім назовам надрукавала газэта Diena. З гэтага артыкулу паўночныя суседзі Беларусі даведваюцца, што Беларусь гатовая наладзіць рэгулярныя авіярэйсы Менск—Багдад і наагул усталяваць больш цесныя дачыненьні з прыязным рэжымам Садама Хусэйна. Паводле менскага МЗС, візыт дэлегацыі на чале з Замяталіным насіў цывільны характар, бо Беларусь пасьля адмены санкцыяў была б зацікаўленая ва ўсталяваньні гандлёвых дачыненьняў зь Іракам. Аднак «беларуская апазыцыя,- піша Юры Сьвірко ў латвійскай газэце Diena, - ня верыць цьверджаньням уладных установаў, што Ірак наведалі толькі прадстаўнікі сфэраў асьветы, культуры й мэдыцыны. Былы намесьнік міністра замежных справаў Андрэй Саньнікаў сьцьвердзіў газэце Diena, нібыта ён мае інфармацыю, што ў Іраку пабывалі і дэлегацыі, якія абмяркоўвалі значна больш сур'ёзныя і небясьпечныя пытаньні, напрыклад, супрацоўніцтва ў ваеннай сфэры».

Самае папулярнае
1