Старшыня АГП Анатоль Лябедзька падрыхтаваў пазоў у суд супраць Аляксандра Лукашэнкі. Прычынаю стала нядаўняя заява Лукашэнкі пра тое, што прадстаўнікі міжнародных структураў, нібыта, аказваюць фінансавую дапамогу лідэрам апазыцыі і асабіста Анатолю Лябедзьку. Выступаючы 15 кастрычніка на выбарчым участку перад журналістамі, Аляксандар Лукашэнка тлумачыў, дзеля чаго апазыцыя днём раней зарганізавала ў Менску акцыю, на якой прысутнічалі міжнародныя назіральнікі. Паводле Аляксандра Лукашэнкі: "Вы думаце, чаго яны сабраліся? Трэба ж было даказаць, што паўтары тысячы даляраў дапамогі адразу Лябедзьку ня проста так даюць…". Лідэр АГП й намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету пачуў сябе абражаным гэтымі словамі й вырашыў падаць пазоў у абароне гонару й годнасьці. Гаворыць Анатоль Лябедзька: (Лябедзька: ) "На працягу апошняга часу вядзецца проста сыстэмная кампанія супраць апазыцыі і яе асобных прадстаўнікоў, і я абсалютна перакананы, што вось гэтыя азаронкі, чыкіны, яны проста выканаўцы, а заказчык – менавіта сам Аляксандар Рыгоравіч. І тое, што ён зрабіў на выбарчым участку, я лічу, што гэта проста падарунак лёсу. Яго падвялі эмоцыі, ён зрабіў канкрэтны выпад і дае мажлівасьць скіраваць пазоў менавіта супраць яго, які канкрэтна зьяўляецца арганізатарам гэтай акцыі". Паведаміў нашаму радыё спадар Лябедзька. У позвавай заяве, якую пацярпелы мае намер заўтра ўраніцу асабіста перадаць судзьдзі Партызанскага раённага суду Менску, на тэрыторыі якога нібыта прапісаны Аляксандар Лукашэнка, Анатоль Лябедзька патрабуе забавязаць адказчыка абвергнуць ілжывыя зьвесткі й выплаціць яму кампэнсацыю маральнае шкоды памерам паўтары тысячы даляраў. Пры гэтым спагнаныя з Аляксандра Лукашэнкі грошы спадар Лябедзька просіць пералічыць на рахунак фонду дзяцей-інвалідаў у зроку. Лідэр АГП таксама патрабуе, каб суд забавязаў тэлерадыёкампанію Беларусі прадаставіць яму эфірны час дзеля адказу спадару Лукашэнку. Анатоль Лябедзька таксама не выключае, што суд можа й не прыняць такі пазоў. Прэцэдэнт ужо быў некалькі гадоў таму, калі тагачасны віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету, цяпер ужо нябожчык Генадзь Карпенка хацеў абараніць у судзе свой гонар пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка публічна абвінаваціў яго ў зрыве паставак бавоўны з Узбэкістану. Тады суд пазоў не прыняў на той падставе, што нібыта невядомае месца прапіскі грамадзяніна Лукашэнкі. Аднак Анатоль Лябедзька саступаць намеру ня мае. Лідэр АГП працягвае: (Лябедзька: ) "Для мяне посьпех будзе ў любым выпадку: калі Лукашэнка дасьць загад судам не прымаць пазоў, значыць Лукашэнка прадэманструе яшчэ раз, што ён хлусьлівы, што ён чалавек, які баіцца адкрытага супрацьстаяньня, словам якога няма аргумэнтаў, няма доказаў, і гэта будзе мая маральная перамога; а калі знойдзецца нехта ў судовай сыстэме, хто адважыцца, то гэта будзе на самай справе такім маленькім камплімэнтам нашай судовай сыстэме, і нават не сыстэме, а людзям, якія там працуюць". Паведаміў Анатоль Лябедзька. Ён таксама дадаў, што будзе падаваць пазовы ў суды ўсіх раёнаў, дзе месьцяцца прэзыдэнцкія рэзыдэнцыі, пакуль нарэшце ня высьветліцца, дзе ж прапісаны Аляксандар Лукашэнка. Тым часам яшчэ адзін судовы пазоў супроць нацыянальнае тэлерадыёкампаніі і магчыма супраць спадара Лукашэнкі мае намер падаць і лідэр БНФ Вінцук Вячорка. Ва ўчорашняй праграме "Рэзананс" прагучаў ананімны камэнтар, у якім спадар Вячорка быў абвінавачаны ў прысваеньні заходняга гранту. На гэтыя грошы лідэр БНФ нібыта набыў сабе новую кватэру. Паводле словаў Вінцука Вячоркі, падобныя абсурдныя абвінавачваньні ёсьць помстаю спадара Лукашэнкі лідэрам апазыцыі за ўдалую кампанію байкоту.

Самае папулярнае
1