У грамадзкім аб'яднаньні Саюз палякаў Беларусі апошнім часам паглыбляецца канфлікт. У ягоным кіраўніцтве па-сутнасьці ўтварыліся два варагуючыя лягеры. А цяперашняму кіраўніку Саюза забаронены ўезд у Польшчу. Улетку старшыня СПБ Тадэвуш Гавін, які адпачатку ўзначальваў Саюз, раптоўна падаў у адстаўку. Выконваць абавязкі старшыні стаў ягоны намесьнік Тадэвуш Малевіч. Аднак празь некаторы час Галоўная рада адхіліла яго. Часова быў прызначаны кіраваць Саюзам палякаў Юзаф Парэцкі. У сувязі з гэтым адразу паўстаў скандал. Высьветлілася, што спадар Парэцкі зьяўляецца непажаданай у Польшчы асобаю. Сёлета ў ягоным пашпарце польскай памежнай службаю быў пастаўлены штамп, якім яго ўладальніку забараняецца ўезд у гэтую краіну. У апошнім нумары газэты «Glos znad Niemna» падрабязна распавядаецца, як Тадэвуш Гавін быў вымушаны пайсьці ў адстаўку, калі даведаўся скандальныя зьвесткі пра Парэцкага. Пацьверджаньне іх Гавін атрымаў у розных польскіх уладных структурах, а таксама — асабіста ад намесьніка міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Богдана Барусэвіча. Прычына падобных захадаў польскіх уладаў, аднак у дыскусіі на старонках «Glosa znad Niemna» не названа. У кіраўнічых структурах Саюза палякаў ня ўсе былі задаволены Тадэвушам Гавіным. Таму яны аб'ядналіся вакол Юзафа Парэцкага. Напрыклад, намесьнік старшыні Саюза Рышард Кацынэль лічыць, што пры Гавіне не было дастатковае дэмакратычнасьці ў кіраваньні. Што ён занадта заняўся палітыкаю, і кіраўніцтва СПБ ня мела вялікага аўтарытэту ў касьцельных уладаў. А ўвогуле, як лічыць спадар Кацынэль, Саюз шмат страціў на канфрантацыі зь беларускімі ўладамі. Тадэвуш Гавін сказаў мне па тэлефоне, што падстава для забароны Юзафу Парэцкаму наведваць Польшчу — вельмі сур'ёзная, але ён не ўпаўнаважаны яе назваць. Што да закідаў яму асабіста наконт удзелу ў палітычным жыцьці, дык ён лічыць, што другі бок папросту жадае адцягнуць СПБ ад дэмакратычных арганізацыяў Беларусі. Пра гэта найлепш сьведчыць тое, што пасьля ягонага адыходу кіраўніцтва Саюза не пажадала паслаць дэлегата на Ўсебеларускі зьезд. Сам Юзаф Парэцкі мяркуе, што падзелу ўнутры СПБ па-сутнасьці не йснуе: (Парэцкі: ) «У нас ня можа быць двух бакоў, мы маем адны і тыя ж мэты, і ўсе палякі мусілі іх рэалізаваць. У нас адбылася Рада ў мінулую нядзелю, і мы дамовіліся, што рыхтуемся да зьезду, які адбудзецца 18-19 лістапада, дзе будзе абраны старшыня Саюза палякаў. Хто гэта будзе, пакуль невядома». А што датычыць забароннага штампу ва ўласным пашпарце, дык ён схільны лічыць гэта падкопамі сваіх недабразычліўцаў: (Парэцкі: ) «Вакол маёй асобы цяпер існуюць розныя дыскусіі пра мой нявыезд на тэрыторыю Рэчы Паспалітае. Але я хачу сказаць, што гэта брудная правакацыя проці маёй асобы сілаў, якім не залежыць на польскім адраджэньні тут, на Беларусі». Гэта былі словы Юзафа Парэцкага, які выконвае абавязкі старшыні грамадзкага аб'яднаньня Саюз палякаў Беларусі. 18 лістапада пачнецца зьезд СПБ, на якім будзе абраны новы старшыня.

Самае папулярнае
1