Старшыня Беларускага прафсаюзу працаўнікоў адукацыі і навукі Тамара Чобатава абвергла сьцьверджаньні ўладаў пра пасьпяховую ліквідацыю запазычанасьці ў заробках настаўнікаў. Тамара Чобатава лічыць неабгрунтаванымі крытычныя выпады ўладаў і падкантрольных ім СМІ супраць прафсаюзаў адукацыі. Паводле ейных словаў, няма ніякага наўмыснага скажэньня з боку гэтых прафсаюзаў цяперашняе сытуацыі з заробкамі беларускіх настаўнікаў: "Усе факты адпавядаюць рэчаіснасьці. Тое, што ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі спрабуюць паказаць адсутнасьць запазычанасьці ў зоробках настаўнікаў у Мазыры й Маладэчне, ня ёсьць характэрным. Мы й не сьцьвярджалі, што ў гэтых гарадох ёсьць запазычанасьць. Але чаму яны ня хочуць узяць інтэрвію ў настаўнікаў Быхаўскага раёну? Дык вось, тут на сёньняшні дзень, 2 жніўня, настаўнікі не атрымалі ў поўным аб'ёме заробак за чэрвень і грошы за водпуск. Чаму ў іх няма жаданьня ўзяць інтэрвію ў такіх раёнах Менскае вобласьці як Любанскі, Валожынскі, Узьдзенскі, Лагойскі, Вілейскі, Капыльскі, Старадароскі – у якіх "традыцыйна" настаўнікам затрымліваюць заробкавую плату і "адпускныя"", – зазначыла спадарыня Чобатава. Лідэрка рэспубліканскага прафсаюзнага камітэту паведаміла, што ўлады працягваюць парушаць абяцаньні наконт падвышэньня настаўнікам заробкаў. Гэтыя заробкі зараз упалі за рысу мінімальнага спажывецкага бюджэту. У такіх варунках сёлетняе лета настаўнікі вымушаныя большай часткаю праводзіць на сваіх гародах і летніках. Вось чаму старшыня настаўніцкага прафсаюзу лічыць патрэбным прыцягваць да гэтае праблемы грамадзкую ўвагу. Пэдагог, на ейную думку, павінен разьлічваць на клопат дзяржавы. Замест гэтага, абаронцы настаўнікаў адчулі зараз на сабе жорсткі прэсынг уладаў. Як лічаць назіральнікі, згаданы ціск зьяўляецца наступствам агульнае антыпрафсаюзнае палітыкі ў Беларусі. Па-другое, улады разьлічваюць выйграць ініцыяваную зараз выбарчую кампанію ў парлямэнт. Нявыплаты заробкаў настаўнікам, відавочна, могуць нэгатыўна адбіцца на гэтых плянах. Дарэчы, што тычыцца згаданых выбараў… Гаворыць Тамара Чобатава: "Наш прафсаюз не вылучаў сваіх кандыдатаў. Хаця ў выбарах мы як грамадзяне будзем удзельнічаць. Мы добра ведаем "працу" цяперашняга "парлямэнту". Мы ня будзем падтрымліваць тых, хто абяцае. Мы за тых, хто рэальнымі ўчынкамі сьцьвердзіў сябе прыхільнікам справы адукацыі. Мы гэтых кандыдатаў будзем падтрымліваць", – паведаміла Тамара Чобатава.

Самае папулярнае
1