Сёньня ў Пінску на праспэкце Жалтоўскага ў раёне прадпрыемства "Гарпалівазбыт" лунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Невядомыя вывесілі яго на высакавольтнай лініі электраперадач. Праспэкт Жалтоўскага, дзе быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг, вядзе да заходняга прамысловага вузла – раёну зь некалькімі буйнымі прадпрыемствамі. Таму раніцай рабочыя, што ехалі на працу праз праспэкт, маглі бачыць нацыянальны беларускі сьцяг, што быў прымацаваны невядомымі нават не да апоры, але проста да дроту на адлегласьці некалькі дзясяткаў мэтраў ад апоры. Трэба адзначыць, што па такога кшталту лініях электраперадач перадаецца электраэнэргія напружаньнем 110 тысячаў вольтаў. Да таго ж электрадрот знаходзіцца на вышыні прыкладна 15 мэтраў ад зямлі. Цяжка ўявіць, як можна было прымацаваць сьцяг у дождж, у начы і ў такім месцы без дапамогі адмысловай тэхнікі. Праўдападобна, што ў Пінскіх электрычных сетках пра сьцяг даведаліся ад карэспандэнта нашага Радыё. Паводле словаў спэцыялістаў службы лініяў, для таго, каб зьняць сьцяг, давядзецца накіроўваць туды машыну з вышкай і, магчыма, адключаць электрычнасьць, а гэта значыць, што без сьвятла застанецца ўвесь горад. Нам таксама паведамілі, што адключэньне высокавольтнай лініі электраперадач прыраўноўваецца да надзвычайнага здарэньня і дазвол на гэта трэба атрымліваць у Берасьці. Сьцяг у такім месцы вывеселі ў Пінску ўпершыню. У 13 гадзінаў сьцяг яшчэ вісеў. А ў мінулую сыботу ў гонар Дня Незалежнасьці сябры пінскай арганізацыі Касэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ ладзілі пікет

Самае папулярнае
1