Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 27 ліпеня 2000 г.


Аляксандар Сердзюкоў, Магілеў

За гадзіну да пачатку сьвяткаваньня дзясятых угодкаў прыняцьця Дэклярацыі ў Магілеве ягоным арганізатарам адмовілі ў прадастаўленьні памяшканьня.

Арганізатары сьвят не пайшлі на адкрытую канфрантацыю з гарадзкімі ўладамі і прынялі іхныя патрабаваньні. Напярэдадні сьвята ў горадзе былі расклееныя ўлёткі з запрашэньнем прыйсьці а 18-й гадзіне на сьвята беларускага народу. Аўтары ўлёткі заяўляюць: "Чым раней і надзейней народ вызваліцца з-пад дыктату Масквы, тым багацей і спакайней будзе жыць".

З калектываў мастацкай самадзейнасьці на такіх умовах пагадзіўся выступіць толькі ансамбль народнай песьні "Верасень" з Горак. Арганізатары атрымалі дазвол на правядзеньне канцэрту ў Доме культуры швэйнікаў. Меркавалася, што перад канцэртам пройдзе кароткі ўрачысты сход з удзелам палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў, дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.

Аднак а 17-й гадзіне стала вядома, што народны ансамбль не прыедзе, бо ў іх прымусова забралі інструмэнты, а калі яны прынесьлі свае, то іх папярэдзілі аб звальненьні з працы за прагулы. Калі дырэктар Дому культуры швэйнікаў даведаўся пра гэтыя факты, то заявіў, што ён не дазволіць правядзеньне сходу, бо ў пісьмовым дазволе ўладаў гаворка ідзе толькі пра канцэрт. А таму больш за сотню людзей зграмадзіліся каля Дома культуры, дзе й адбыўся імправізаваны мітынг.

Мітынг адкрыў лідэр вабласной арганізацыі БНФ Анатоль Фёдараў. Людзей віншавалі са сьвятам сацыял-дэмакраты і прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы. Пасьля мітынгу яго ўдзельнікі з бел-чырвона-белымі сьцяжкамі вырашылі прайсьці па вуліцах гораду. Час ад часу яны выгуквалі: "Жыве Беларусь!" і "Беларусь у Эўропу!" Калёну суправаджалі супрацоўнікі АМАПу.

Намесьнік начальніка Ўправы ўнутраных справаў Магілеўскага аблвыканкаму Мікалай Алёнушкін паспрабаваў перашкодзіць народнаму гуляньню. Але ўсё скончылася размовай з арганізатарамі. Іх папярэдзілі, што могуць выклікаць у міліцыю за правядзеньне несанкцыянаванага шэсьця.

Каля восьмай гадзіны ўдзельнікі сьвята сталі разыходзіцца па хатах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG