Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 13 чэрвеня 2000 г.


Прычыны палітызаванасьці беларускага трэйцяга сэктару і расколу ў палітычных партыях, кантэкст гэтых працэсаў камэнтуе Валер Карбалевіч.

(Карбалевіч: ) "Канфліктнасьць характэрная для талітарнага грамадзтва, альбо для таталітарных структураў, якія могуць існаваць і ў дэмакратычным грамадзтве. Вось асабліва амбіцыі лідэраў – яны разбуральныя ў невялікіх арганізацыях.

Уменьне жыць паводле законаў дэмакратыі даецца цяжка. Гэта праблема ня толькі для ўладных структураў, але і для грамадзянскай супольнасьці. Узгадаем, як адбываўся раскол у Беларускім Народным Фроньце – са скандаламі, запрашэньнямі міліцыянтаў і гэтак далей.

Ёсьць яшчэ адзін аспэкт – вялікая палітызаванасьць беларускага "трэйцяга сэктару". Калі ў партыях адбываецца канфлікт паводле палітычных матываў – гэта зразумела і гэта натуральна. Але калі канфлікты адбываюцца ў грамадзкай арганізацыі, як у тым жа БГК, то гэта спэцыфіка Беларусі. Таталітарны рэжым імкнецца кантраляваць усе грамадзкія працэсы. Палітыкай становіцца амаль усё – і праваабарончая дзейнасьць, і грамадзянская адукацыя, і гуманітарная дзейнасьць. Успомнім, што здарылася з фондам "Дзеці Чарнобыля" Грушавога.

У ходзе гэтага дыялёгу так званага ўлады гвалтам заганяюць недзяржаўныя арганізацыі ў палітыку, і гэтая праблема яшчэ будзе да таго часу пакуль не адбудуцца парляманцкія выбары.

(Вядучая: ) "Тое, што падзяляюцца партыі блізкія ці аднолькавыя паводле ідэялёгіі, такія скандалы ў недзяржаўных арганізацыях – ці ня ёсьць гэта адной з прычынаў таго, што Аляксандар Лукашэнка гаворыць, што нашая апазыцыя нямая, яна вельмі слабая?"

(Карбалевіч: ) "Сапраўды, гэта скарыстоўваецца ўладамі для дыскрэдытацыі ня толькі апазыцыі, але й дэмакратыі наогул".

(Вядучая: ) "Наколькі беларускай апазыцыі, альбо беларускаму дэмакратычнаму руху ўдаецца ў замежжы прадстаўляцца й прэзэнтавацца, як аб'яднаным?"

(Карбалевіч: ) "З другой паловы 99-га беларускай апазыцыі ўдалося кансалідавацца і ўдалося прадстаўляць, як аб'яднаную, апазыцыю ў адносінах з замежнымі структурамі. І вось тыя дзеяньні, якія зьбіраецца зараз рабіць апазыцыя: і Ўсебеларускі зьезд, і Кангрэс дэмакратычных сілаў – я думаю, што ўсё ж такі гэта павінна ў вачах заходніх палітыкаў паказаць, што сапраўды беларуская апазыцыя дастаткова кансалідаваная, нягледзячы на асобныя канфлікты ў невялікіх, скажам так, арганізацыях."

З Валерам Карбалевічам гутарыла
Вольга Караткевіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG