Беларусі не патрэбны Нацыянальны ўнівэрсытэт – лічыць прэзыдэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Аляксандар Вайтовіч. Гэтую думку спадар Вайтовіч выклаў у лісьце на адрэсу кіраўніка ўраду й адміністрацыі кіраўніка краіны. Беларускі нацыянальны ўнівэрсытэт – гэта прынцыпова новы зьмест адукацыі, базаваны найперш на нацыянальнай ідэі ды нацыянальных каштоўнасьцях. Такое вышэйшае навучальнае ўстановы ў краіне няма. Уся сыстэма вышэйшай, як, зрэшты й базавай, і сярэдняй адукацыі, па-ранейшаму грунтуецца ў Беларусі на савецкіх, а гэта значыць – на антынацыянальных прынцыпах. Такія ВНУ ня могуць падрыхтаваць ані па-беларуску скіраваных навукоўцаў, ані незалежніцкіх кіраўнікоў. Таму ідэя нацыянальна сьведамай інтэлігенцыі аб стварэньні такое прынцыпова новае вышэйшае навучальнае ўстановы й не знаходзіць падтрымкі ў кіраўнічых структурах краіны. Ім такія кадры не патрэбныя. Пасьля таго, як улады ўбачылі, што за ідэяй стварэньня Беларускага нацыянальнага ўнівэрсытэту стаяць ня толькі тысячы подпісаў у падтрымку, але й рэальная праца, яны распачалі, як цяпер ужо бачна, мэтаскіраваную кампанію супраць. У адказ на перададзеныя двойчы ў Міністэрства адукацыі подпісы з прапановаю адкрыцьця ўнівэрсытэту, чыноўнікі даслалі ініцыятарам ідэі два лісты з адмоваю. Якія, аднак, не спынілі далейшае падрыхтоўчае працы. Распрацаваныя канцэпцыя і статут Нацыянальнага ўнівэрсытэту сталі здабыткам прэсы. Пасьля чаго з экранаў беларускае тэлевізіі першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Пётр Брыгадзін даволі доўга даводзіў гледачом, што ягоная ўстанова цалкам спраўляецца з тымі задачамі, якія дэкляруюць прыхільнікі нацыянальнага ўнівэрсытэту. І яшчэ лепей. Маўляў, БДУ будзе гэта рабіць, калі яму аддадуць тыя грошы, якія патрэбныя дзеля новае навучальнае ўстановы. Дзіўнае супадзеньне аргумэнтаў спадара Брыгадзіна, а таксама дасьведчанасьці ў фінансавых магчымасьцях дзяржавы выявіў прэзыдэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Аляксандар Вайтовіч. У лісьце на ймя старшыні Савету міністраў ён піша: "Пытаньне аб стварэньні Беларускага нацыянальнага ўнівэрсытэту патрабуе ўважлівага вывучэньня. Улічваючы адсутнасьць фінансавых сродкаў, якія неабходныя для адкрыцьця гэтае ўстановы, НАН Беларусі лічыць мэтазгодным разгледзець пытаньне аб наданьні статуса "нацыянальнага" аднаму зь існуючых унівэрсытэтаў (БДУ ці БДПУ імя М.Танка), у якіх выкладаньне будзе весьціся выключна на беларускай мове". Вось як проста ў разуменьні прэзыдэнта Нацыянальнай Акадэміі навук можна вырашыць праблему з адсутнасьцю ў краіне нацыянальнае вышэйшае школы. Усяго толькі й трэба, што новую шыльду на старыя сьцены павесіць. Між тым, націск на фінансавыя цяжкасьці ў справе адкрыцьця нацыянальнага ўнівэрсытэту робіцца ў разьліку на недасьведчанасьць. Насамрэч, нейкіх значных затратаў ягонае адкрыцьцё не патрабуе, калі ўлічыць, што мяркуецца адкрываць не масавую, а элітарную ўстанову. Агульная колькасьць студэнтаў у ёй будзе каля трох з паловаю тысячаў, значыць на першым курсе – усяго каля сямісот. Усяго ж у Беларусі цяпер 240 тысячаў студэнтаў. Так што гэтыя новыя складуць прырост зусім неістотны. А значыць – справа зусім не ў грашах, якіх у дзяржавы няма, а – у ідэі, якая дзяржаве непатрэбная.

Самае папулярнае
1