Падатковая інспэкцыя Маскоўскага раёну Менску прымушае прадпрымальнікаў пабудаваць ёй па вуліцы Розы Люксэмбург фэшэнэбэльны адміністрацыйны будынак. Начальнік падатковай інспэкцыі Маскоўскага раёну Анатоль Філатаў выдаў дакумэнт, з дапамогаю якога спадзяецца атрымаць грошы на будаўніцтва новага офісу ад тых, каго правярае інспэкцыя. З прычыны недахопу сродкаў тэрміны ўводу будынку зрываюцца, запазычанасьць будаўнікам складае 38 мільярдаў рублёў. Недаўкамплектаванасьць інспэкцыі, піша спадар Філатаў – 25 чалавек. Увядзеньне ж новага будынку дазволіць, паводле ягонага меркаваньня, узяць на працу дадатковую колькасьць інспэктароў ды палепшыць умовы іхнае працы. Сканчае свой дакумэнт Філатаў просьбаю пра фінансавую дапамогу на будаўніцтва інспэкцыі і ўказаньнем нумару банкаўскага рахунку для "дабрахвотных", як ён лічыць, ахвяраваньняў. Як зараз высьвятляецца, згаданы дакумэнт падначаленыя Філатава пачалі распаўсюджваць сярод суб'ектаў гаспадараньня Маскоўскага раёну. Найперш – недзяржаўнае формы ўласнасьці. Асаблівую ўвагу інспэктары зьвярнулі на фірмы й прыватных прадпрымальнікаў, якія маюць падатковыя парушэньні. Зь імі вядзецца праца, каб фінансавую дапамогу яны аказалі ў абавязковым парадку. У падатковым воргане, які ўзначальвае Анатоль Філатаў, адмовіліся камэнтаваць прымусовыя дзеяньні інспэктараў. Але няма сумневу, што гэтыя дзеяньні прыносяць пэўны плён. Па вуліцы Розы Люксэмбург зараз, сапраўды, узводзіцца адміністрацыйны будынак для падатковай інспэкцыі. Рабочыя, што будуюць яго, сёньня паскардзіліся мне на дрэнныя заробкі, паколькі, маўляў, гаспадар будынку нядобрасумленна фінансуе іхную працу. Паводле словаў будаўнікоў, грошай не хапае таму, што падатковая інспэкцыя задумала ўзьвесьці шыкоўны трохпавярховы будынак. Дарэчы, на месцы дзіцячага саду, будынак якога цалкам разбураны. Жыхары суседніх кварталаў лічаць, што такі крок быў неразумным. Бо зараз маладым сем'ям даводзіцца сваіх дзетак вазіць у іншыя месцы. Сябра рады Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Сяргей Балыкін назваў дзеяньні спадара Філатава і ягоных падначаленых дзяржаўным рэкетам: (Балыкін: ) "З фармальнага пункту гледжаньня тут ня йдзе размова аб нейкім прымусе. Як быццам. Але ж на самой справе мы ўсе ведаем, што просьба начальніка для падначаленага – гэта закон. І мы ўсе ведаем, што мы падначаленыя ў падатковых органаў. Трэба таксама ўлічваць, што падатковае заканадаўства да такой ступнні заблытанае, што не парушаць яго амаль што немагчыма, і падаткаплацельшчыку ўсё роўна прыйдзецца зьвярнуцца ў сваю падатковую інспэкцыю, каб яна, што называецца, скрозь пальцы паглядзела на парушэньне. Вось гэта якраз і скарыстоўваюць падатковыя органы, каб зьвярнуцца да сваіх падаткаплацельшчыкаў з так званымі просьбамі аб дапамозе дзяржаве. Але ў гэтым лісьце падатковыя органы зьвяртаюцца ду суб'ектаў гаспадараньня, да прадпрымальнікаў з просьбай дабраахвотна пералічыць пэўныя грошы, каб павялічыць колькасьць падатковых інспэктароў. Гэта выглядае абсурдным. Як вядома, зараз прэзыдэнт Лукашэнка праводзіць другую за час свайго кіраваньня перарэгістрацыю суб'ектаў гаспадараньня, і іх колькасьць скарачаецца. А калі скарачаецца колькасьць падаткаплацельшчыкаў, павінна скарачацца і колькасьць падатковых інспэктараў". (Стэльмак: ) "Скажыце, калі ласка, ці не заахвочвае такі дакумэнт падатковых інспэктараў на падобныя дзеяньні, але ўжо ня ў ведамасных інтарэсах, а ў сваіх асабістых?" (Балыкін: ) "Шчыра кажучы, гэта, безумоўна, разбэшчвае падатковых інспэктароў. Нельга сказаць, што ён заахвочвае іх браць нейкі хабар, але можна казаць, што пэўную ўстаноўку гэта дае". – мяркуе сябра рады Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Сяргей Балыкін.

Самае папулярнае
1