У Менску адбылася пашыраная калегія МЗС Беларусі, на якой кіраўніцтва дзяржавы падводзіла вонкапалітычныя вынікі мінулага году. У сваім выступе Аляксандар Лукашэнка сярод іншага заявіў, што ня мае намеру весьці перамовы з апазыцыяй. Аляксандар Лукашэнка прамаўляў прыблізна паўтары гадзіны – пры тым, што выступ міністра замежных справаў Урала Латыпава доўжыўся 35 хвілінаў. Лукашэнка пацьвердзіў раней вызначаную стратэгію ў міжнародных дачыненьнях – умацоўваць стасункі з Захадам, але ня страціць Расею, якая застаецца галоўным прыярытэтам. "Кіраўнік дзяржавы не адзначыў у працы міністэрства якіх-небудзь відавочных зрываў", – паведаміў мне адзін з удзельнікаў калегіі. "Я ня бачу аніякай неабходнасьці ў карэктоўцы вонкавай палітыцы", – адзначыў кіраўнік дзяржавы ў інтэрвію журналістам пасьля заканчэньня нарады. Больш прыкметнымі былі заявы Лукашэнкі, не зьвязаныя непасрэдна з працаю вонкапалітычнага ведамства. У прыватнасьці, кіраўнік Беларусі сказаў, што ня бачыць неабходнасьці ў вяртаньні расейскай ядравай зброі на тэрыторыю Беларусі. Гэтае пытаньне не ўзьнікала й не абмяркоўвалася – падкрэсьліў Лукашэнка. Выказаўся ён і наконт спробы перамоваў паміж уладаю і апазыцыяй пад эгідаю АБСЭ. Лукашэнка заявіў, што не зьбіраецца «сядаць ані за круглы, ані за квадратны, ані за ніякі іншы стол з прадстаўнікамі апазыцыі». «Як палітычны чыньнік, апазыцыя ня ў стане якім-небудзь чынам паўплываць на абстаноўку ў краіне», – заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён таксама адзначыў, што нікому не даручаў ісьці на перамовы з апазыцыяй. «Удзельнічаць у агульнапалітычным дыялёгу – так, але не ў перамовах», – сказаў Лукашэнка. "Заходнія краіны ўсё яшчэ застаюцца ў палоне стэрэатыпаў", – адзначыў Лукашэнка, і абвінаваціў беларускіх амбасадараў у тым, што краіна мае недэмакратычны імідж. Аляксандар Лукашэнка адзначыў таксама, што МЗС ня здолела наладзіць палітычны дыялёг зь некаторымі дзяржавамі ды ўзьняць аб'ём беларускага экспарту. Дарэчы, паводле статыстыкі, у 1999-м годзе экспарт у гэтак званыя дзяржавы далёкага замежжа узьняўся амаль на 20 адсоткаў. У выніку доля гэтых дзяржаваў у агульным аб'ёме экспарту вырасла з 27 да 38 адсоткаў. Аднак адмоўнае сальда вонкавага гандлю хаця і паменшылася прыблізна ў два разы, але па-ранейшаму складае даволі вялікую лічбу – 742 мільёны даляраў. А вось як ацэньвае вынікі дзейнасьці вонкапалітычнага ведамства Беларусі каардынатар "Хартыі-97", былы намесьнік міністру замежных справаў Беларусі Андрэй Саньнікаў… (Саньнікаў: ) "Чым адрозьніваўся мінулы год ад папярэдніх? Я лічу, што летась МЗС атрымаў вельмі дакладную задачу – зьняць ізаляцыю Беларусі на міжнароднай арэне. Для гэтага распачалася гэтая гульня ў перамовы. Карыстаючыся перамовамі, якія ладзіла група АБСЭ ў Менску, шырмай гэтых перамоваў, МЗС павінен быў палепшыць адносіны Беларусі перш за ўсё з Эўрапейскім Зьвязам, бо грошы, якія зараз так патрэбныя для эканомікі Беларусі, можна ўзяць у Эрапейскім Зьвязе. Тлумачэньні Лукашэнкі – яны ніяк не ўжываюцца паміж сабой. Для таго, каб умацоўваць адносіны з Захадам, трэба мець пэўныя падставы. І калі я казаў пра мінулы год, я лічу, што быў шанец і ў Лукашэнкі, і ў яго супрацоўнікаў, каб нешта зьмяніць у гэтым накірунку. Ну, напрыклад, увесну Эўрапейскі Зьвяз прыняў рашэньне, па якім можна было працаваць. І калі б перамовы адбываліся, калі б апазыцыя атрымала тое, што ёй абяцалі, дык можна было б рэальна палепшыць адносіны з Эўрапейскім Зьвязам. Лукашэнка сам акрэсьліў беларускую праблему. Гэта – ён сам".

Самае папулярнае
1