Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 лютага 2000 г.


Вольга Караткевіч, Прага

(эфір 3 лютага)
Удзельніца сустрэчаў дэлегацыі Вярхоўнага Савету Беларусі ў дзяржаўным дэпартамэнце ЗША дэпутатка Людміла Гразнова таксама дала інтэрвію нашай праграме.

(Карэспандэнт: ) "Спадарыня Гразнова, на вашую думку, наколькі карыснымі могуць быць сёньняшнія высокія сустрэчы ў дзяржаўным дэпартамэнце ЗША, і як амэрыканскі бок будзе далей рэагаваць на парушэньне правоў чалавека ў Беларусі?"

(Гразнова: ) "За апошнія гады гэта быў самы высокі ўзровень сустрэчы паміж урадам Злучаных Штатаў Амэрыкі і беларускай апазыцыяй. Нам гэта было падкрэсьленае. Яны вельмі былі ўдзячныя, што мы далі ім такія сьвежыя зьвесткі, што мы ім расказалі пра чарговыя парушэньні правоў чалвека, пра тое, што апазыцыя аб'ядналася, што яна моцная, што яна выйшла 17 кастрычнка, і яна выйдзе вясной, і будзе гарачая вясна…"

(Карэспандэнт: ) "Скажыце, калі ласка, што сказаў Тэлбат канкрэтна, якія пытаньні яго найбольш цікаваілі?"

(Гразнова: ) "Яго цікавілі адносіны з Расеяй, усё, што зьвязана з так званым саюзным дагаворам і сувэрэнітэтам Беларусі, яго цікавіла становішча з аб'яднанай апазыцыяй, і яго цікавілі стасункі паміж амэрыканскім бокам і АБСЭ".

(Карэспандэнт: ) "Наколькі амэрыканскі бок інфармаваны пра рэальную сытуацыю з палітзьняволенымі, пра тыя зьдзекі, якія чыняцца вось, у прыватнасьці, да дэпутата Клімава? І якой павінна быць мяжа тых зьдзекаў, каб былі зробленыя больш жорсткія заявы?"

(Гразнова: ) "Яны паінфармаваныя, яны ведаюць аб парушаных правах чалавека ў Беларусі. Я дадала ім зьвесткі аб тым, як жорстка быў зьбіты Клімаў, як у яго была адбітая селязёнка, і яны цікавіліся, што трэба рабіць. Мы далі ім далі парады, і было відаць, што нашыя парады супалі зь іх меркаваньнямі, зь іх намерамі, зь іх плянамі".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG