Колькі ўцекачоў зь Ічкерыі знаходзіцца цяпер на тэрыторыі Беларусі? Прадстаўнікі Камітэту міграцыі ня здолелі адказаць на гэтае пытаньне. Мяжа з Расеяй не кантралюецца й нелегальныя мігранты могуць бесперашкодна трапляць адтуль у Беларусь. Тыя ж з чачэнскіх уцекачоў, хто хоча атрымаць афіцыйны статус і від на жыхарства, сутыкаюцца з супрацьдзеяньнем беларускіх уладаў. Двухпакаёвая кватэра на ўскрайку Менску. На вокнах – выцьвілыя фіранкі. З мэблі толькі два ложкі, на якіх сьпяць восем чалавек. Абагравальнік у халодных пакоях практычна не выключаецца. Чатыры месяцы ў такіх умовах жыве сям'я ўцекачоў з чачэнскага паселішча Шалі. Зайпэн, ейная дачка Найсэт, нявестка Айза, а таксама пяцёра дзяцей. Старэйшаму, Руслану, – чатыры гады, малодшай Бэле – два тыдні. Бацька – Атэс, і сын Марат засталіся ў Ічкерыі. Расейскія вайскоўцы не выпускаюць іх за межы Чачні. Інфармацыі пра лёс Атэса й Марата няма колькі месяцаў. Жанчыны непакояцца, а таму прасілі не называць прозьвішчаў. Ад кастрычніка сям'я спрабуе здабыць статус уцекачоў. Гэта дазволіла б атрымаць від на жыхарства і ўладкавацца на працу. Усе дарослыя паводле адукацыі – мэдыкі. Яны згодныя працаваць нават у забруджаных радыяцыяй раёнах Гомельскае вобласьці. Аднак адказам на спробы жыць паводле законаў Беларусі стала абыякавасьць чыноўнікаў беларускага Міністэрства працы й супрацоўнікаў расейскае абмасады. Вось што гаворыць Зайнэп: (Зайнэп: ) "У Менску мы абыйшлі ўсе міграцыйныя службы. Яны нам адмовілі. Паўсюль нам казалі, што мы грамадзяне Расеі, і таму яна павінна пра нас клапаціцца. Былі нават у расейскім консульстве. Там ад нас запатрабавалі 15 даляраў за даведку, што мы сапраўды зьяўляемся грамадзянамі Расеі. Супрацоўнікі консульства сказалі, што дзеля таго, каб атрымаць дапамогу, мы мусім знаходзіцца на тэрыторыі Расеі". Паводле беларускіх законаў, разгляд заявы на атрыманьне статусу ўцекача займае месяц. Але насамрэч справа звычайна цягнецца ў тры разы даўжэй. Супрацоўнікі Прадстаўніцтва Вярхоўнага камісарыяту ААН у справах уцекачоў у прыватных размовах зазначаюць, што часта цяжкасьці ў атрыманьні статусу ўцекача й віду на жыхарства зьвязаныя з тым, што дзяржаўныя ўстановы не выконваюць Закон аб уцекачох. Адзіная надзея – прадстаўніцтвы Чырвонага Крыжу й Вярхоўнага камісарыяту ААН. Сям'я з васьмі чалавек атрымлівае адтуль грашовую дапамогу – 51 тысячу беларускіх рублёў. На гэтыя грошы яны харчуюцца і аплочваюць кватэру. Зайнэп прызнаецца, што грошай на харчаваньне не хапае. Цягам колькіх дзён іхнае меню складаецца з кефіру, хлеба й кашы. Гэтага недастаткова: (Зайнэп: ) "Два тыдні, як нарадзіла мая дачка. Ёй патрэбнае ўзмоцненае харчаваньне. Лепш бы мы жылі ў сябе на Радзіме. У нас там сонейка, сьвежае паветра й зеляніна. У нас там быў сад і карова, і ўсю ежу мы атрымлівалі ад зямлі". Ва ўправе справаў уцекачоў Камітэту міграцыі Міністэрства працы ня ведаюць, колькі чачэнскіх уцекачоў з тых дзьвюхсот тысячаў грамадзянаў Ічкерыі, якія вымушаныя былі пакінуць радзіму, знаходзіцца сёньня на тэрыторыі Беларусі. Паводле словаў прадстаўніцы гэтага ведамства Тацяны Мяжэвіч, такі ўлік не вядзецца. Адкрытая мяжа з Расеяй дазваляе ўцекачам бесперашкодна прыяжджаць у Беларусь і жыць нелегальна. Спадарыня Мяжэвіч паведаміла таксама, што статус уцекача зь ліку тых, хто прыехаў зь Ічкерыі, атрымалі толькі 300 чалавек.

Самае папулярнае
1