Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 студзеня 2000 г.


Уладзімер Глод, Менск

Кіраўнік групы АБСЭ ў Менску сп. Вік вярнуўся ў Менск і сёньня наведаў Міністэрства замежных справаў, каб даведацца пра намеры беларускіх уладаў у справе перамоваў з апазыцыяй.

Свой першы працоўны дзень у 2000 годзе амбасадар Ганс-Георг Вік пачаў 4 студзеня з наведваньня Міністэрства замежных справаў Беларусі. Там ён спадзяваўся атрымаць адказы на галоўныя пытаньні: калі ўзновяцца кансультацыі паміж экспэртамі па сродках масавай інфармацыі, хто зьменіць Міхала Сазанова на пасадзе кіраўніка ўрадавай дэлегацыі, калі, нарэшьце, пачнецца сам перамоўны працэс?

Усе гэтыя пытаньні кіраўнік групы АБСЭ паставіў перад намесьнікам міністра замежных справаў Уладзімерам Герасімовічам яшчэ 20 сьнежня, перад ад'ездам зь Менску на калядныя вакацыі. Аднак анічога канкрэтнага амбасадар Вік сёньня не даведаўся. Кіраўнік управы супрацоўніцтва Беларусі зь міжнароднымі арганізацыямі МЗСу Ўладзімер Макей, які прымаў яго, ня выйшаў за рамкі агульных запэўніваньняў – накшталт таго, што ўлады Беларусі падтрымліваюць ідэю перамоваў.

Зьвяртае ўвагу той факт, што са спадаром Вікам у Міністэрстве замежных справаў размаўляў другарадны чыноўнік. І гэта пры тым, што Вік наведаў МЗС ураніцу, калі міністар Латыпаў і некаторыя зь ягоных намесьнікаў яшчэ знаходзіліся ў офісе. (Толькі ў другой палове дню міністар выляцеў з Лукашэнкам у Ізраіль).

Падобна, такія дзеяньні толькі падцьвердзілі занепакоенасьць прадстаўнікоў АБСЭ, якая зьявілася пасьля таго, як гэтак званая "Палата прадстаўнікоў" вырашыла разглядаць на сваёй пазачарговай сэсіі праект выбарчага кодэксу. Між тым, АБСЭ настойвае на ўмове – закон аб выбарах павінен быць вынікам кампрамісу паміж уладамі і апазыцыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG