Супраціў расейскаму наступу ў Чачні ўзрастае з кожным днём. Гэты факт мусіў прызнаць расейскі гэнерал Георгі Шпак. Паводле афіцыйных зьвестак з расейкага боку, чачэнскія аддзелы замацаваліся на пазыцыях каля сталіцы Чачні Грознага і ў гарадох Урус-Мартан, Шалі ды Аргун. У раёне гэтых ды іншых мясьцінаў ідуць жорсткія баі. Увага інфармацыйных агенцтваў і міжнароднага друку прыкаваная да новага павароту падзеяў ды іхных магчымых наступстваў. Цягам апошніх двух месяцаў пасьля ўварваньня фэдэральных сілаў у Ічкерыю чачэнскія паўстанцы зьнішчылі 1500 расейскіх вайскоўцаў. Аб гэтым паведаміў агенцтву France Press адзін з чачэнскіх палявых камандзёраў Шарпудзі. Паводле ягоных словаў, расейскае войска дэмаралізаванае і ўжывае сілу без усялякага пляну. Да апошняга часу стратэгія й тактыка расейскіх вайскоўцаў палягала на авіяцыйных ды артылерыйскіх абстрэлах чачэнскіх местаў. Пры гэтым страты расейкага войска прымяншаліся, а інфармацыя пра страты сярод мірнага насельніцтва трапляла на Захад праз моцнае сіта цэнзуры. Першыя сапраўдныя баі ў ходзе вайсковай апэрацыі на ўсходзе Ічкерыі засьведчылі, што чачэнцы выкарыстоўваюць сваю старую тактыку – імгненныя атакі з тылу. І гэтая тактыка, паводле Шарпудзі, сталася шокам для расейцаў. Я на свае вочы бачыў тры грузавікі, набітыя расейскімі палоннымі. У кожным зь іх было прынамсі 40 расейскіх жаўнераў – прыводзіць словы чачэнскага камандзёра Шарпудзі агентцва France Press. Аўтар артыкулу ў газэце "International Herald Tribune", супрацоўнік расейскага Інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Анатоль Левін піша: "На Захадзе наконт наступу расейцаў у Чачні выказваліся палярныя меркаваньні: адны казалі пра рускі генацыд супраць чачэнцаў, другія пра небясьпеку ісламскага тэрарызму. У чачэнскай трагедыі, піша далей расейскі экспэрт, сапраўды ёсьць два бакі. З аднаго боку, відавочная бязьлітаснасьць, зь якой расейцы двойчы ажыцьцяўлялі вайсковую інтэрвенцыю ў Чачню. З другога боку, пасьля нацыянальнай рэвалюцыі 1991 году прыйшлі ў заняпад дзяржаўныя ўстановы Ічкерыі – праваахоўчыя ворганы, суды, школы, лякарнi. Гэты заняпад быў выкліканы ў значнай ступені вайной. Аднак, вялікую ролю адыграла таксама гісторыя чачэнскага супраціву любой уладзе, а таксама традыцыйна паблажлівае стаўленьне да тых людзей, якіх зараз разглядаюць як бандытаў. Дзясяткі чачэнскіх ўцекачоў у Інгушэтыі, на меркаваньні якіх спасылаецца аўтар артыкулу, выказваюць гнеў у адносінах да расейскіх вайскоўцаў, якія забілі сотні мірных жыхароў. Але яны таксама скардзяцца на анархію, што ахапіла іхную рэспубліку з пачаткам рэформаў у Расеі 8 гадоў таму. Народ дайшоў да поўнага жабрацтва за год, – цытуе выказваньне Вахіда Дарбішава, былога міліцыянта зь вёскі Самашкі "International Herald Tribune". На ягоную думку, улада Масхадава слабая, але народ яго падтрымаў на выбарах, і таму расейцы павінныя весьці зь ім перамовы. Парадаксальным чынам, калі расейскія вайскоўцы замкнуць кальцо вакол Грознага, Расея сама трапіць у пастку. Чачэнскі нацыяналізм немагчыма падавіць надоўга. Пакуль Расея будзе намагацца трымаць мяцежную правінцыю пад сваім татальным кантролем, будзе існаваць пастаянная крыніца небясьпекі для жыцьця расейцаў і для расейскай дэмакратыі. А вось што паведаміў аналітык Радыё Свабода з Бостану Майкл Лелівелд: "Экспэрты Гарвардзкага універсітэту выказалі апасеньне, што расейскі ўрад можа працягнуць вайну ў Чачні цягам бліжэйшых 6 месяцаў, каб атрымаць палітычную выгоду на выбарах у чэрвені наступнага году. Расейскія аналітыкі, якія ўзялі ўдзел у сустрэчы ў Гарвардзе, прысьвечанай выбарам у Дзяржаўную Думу Расеі, якія адбудуцца 19 сьнежня, выказалі думку, што прэм'ер-міністар Уладзімер Пуцін апынуўся на хвалі папулярнасьці, дзякуючы вайне. Яны перакананыя, што Крэмль ня спыніць бявыя дзеяньні, пакуль яны прыносіць палітычныя дывідэнды".

Самае папулярнае
1