Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 чэрвеня 1999 г.


Ахвота да масавых відовішчаў у цяперашніх беларускіх уладаў дзіўным чынам супала з пагаршэньнем эканамічнай сытуацыі і праявамі грамадзкага пратэсту. Трагедыя на Нямізе - своеасаблівая рыса пад гэтай суцэльнай паласой сьвяткаваньняў і гульбішчаў у краіне, у якой так шмат падставаў для трывогі і смутку, і так мала для трыюмфальных фанфараў.

Любы мясцовы выканкам штоквартальна атрымлівае з адміністрацыі прэзыдэнта пералік сьвяточных датаў, якія могуць стаць падставаю для масавых урачыстасьцяў. Адначасова мясцовым адміністрацыям оэкамэндуецца пэрыядычна наладжваць у гэтыя дні "гуляньні", з мастацкай самадзейнасьцю і выязным гандлем. "Масавыя сьвяты" улады ахвотна наладжвалі і ў савецкія часы, аднак зуцсім не ў такіх маштабах, як у апошнія некалькі гадоў.

Ахвота да масавых відовішчаў у цяперашніх беларускіх уладаў дзіўным чынам супала з пагаршэньнем эканамічнай сытуацыі і праявамі грамадзкага пратэсту.

Мэты нейтралізацыі пратэставых настрояў насельніцтва ніколі не афішаваліся, і нават пад час закрытых афіцыйных нарадаў пра іх імкнуцца ўзгадваць мімаходзь. Хоць у сапраўднасьці яны заўсёды меліся на ўвазе, і менавіта на іх арыентуюцца мясцовыя ўлады, зацьвярджаючы пекралік так званых "масавых мерапрыемстваў", у якіх "народныя гуляньні" заўсёды займалі ўсё больш прыкметнае месца.

Гэтую заканамэрнасьць немагчыма не заўважыць. Чым горш ідуць справы ў эканоміцы, чым для большай колькасьці людзей цяжэйшым робіцца жыцьцё (а для шмат каго размова ідзе нават пра выжываньне), - тым часьцей улады клічуць людзей на гульбішчы, знаходзячы дзеля гэтага ўсё больш розных падставаў.

Прэзыдэнтам Луцкашэнкам на працягу трох гадоў паступова былі рэанімаваныя і зацьверджаныя ў якасьці дзяржаўных усе савецкія прафэсыйныя сьвяты, а гэта каля трох дзесяткаў датаў, кожная зь якіх суправаджаецца санкцыянаванымі ўрачыстасьцямі.

Па ініцыятыве Лукашэнкі вясковае сьвята "Дажынкі" ператворанае ў шматдзённае і апусташальнае для мясцовых бюджэтаў агульнарэспубліканскае шоў, якое ладзіцца незалежна ад таго, сабраны ў краіне добры ўраджай ці, як летась, хлеб загінуў ад дажджуі нядбайнасьці калгасных кіраўнікоў.

Менавіта пры Лукашэнку і пад ягоным апякунствам пад крыло дзяржавы былі ўзятыя многія фэстывалі з пэўнай ідэялагічнай афарбоўкай, як "Славянскі базар" у Віцебску, фэстываль славянскага кіно, і да іх падобныя, якія, зноў жа, кожны раз ладзяцца як масавыя гульбішчы.

На гэтую агульную тэндэнцыю, якая актыўна дыктуецца зьверху ўжо на працягу чатырох гадоў, чуйна рэагуюць мясцовыя ўлады. Дайшоўшы да "вэртыкальных нізоў", ідея трансфармуецца, адпаведна, з маштабамі рэгіёну і часам набывае забаўныя формы. Убачыўшы на гарацкой плошчы імправізаваную сцэну, гандлёвыя палаткі зь пітвом і закусьсю, і натоўп ня надта цьвярозых людзей, з аднолькавай ступеньню верагоднасьці можна даведацца, што сьвяткуецца ці то трэцьцяя гадавіна БПСМ, ці ўгодкі мясцовага піўзавода, ці юбілей раённай адміністрацыі (апошнім часам сталі распаўсюджаныя і такія "сьвяты").

Трагедыя на Нямізке - своеасаблівая рыса пад гэтай суцэльнай паласой сьвяткаваньняў і гульбішчаў у краіне, у якой так шмат падставаў для трывогі і смутку, і так мала для трыўмфальных фанфараў.

Валянцін Жданко, Менскs

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG