Сёньня Аляксандар Лукашэнка знаходзіўся ў Маскве. Ен запрапанаваў Барысу Ельцыну радыкальны плян аб'яднаньня дзьвюх дзяржаваў з увядзеньнем пасады прэзыдэнта саюзу. Але расейскі бок не падтрымаў гэты варыянт. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён у пэўнай ступені расчараваны вынікамі перамоваў зь Ельцыным. Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву ня меў тых вынікаў, на якія разьлічваў беларускі прэзыдэнт. Гэта вынікае зь яго заяваў пасьля сустрэчы з Барысам Ельцыным. «Я задаволены гэтай размовай, але разам з тым і расчараваны», — заявіў Лукашэнка пасьля перамоваў. Прычына расчараванасьці беларускага прэзыдэнта адна — ён ня здолеў навязаць Расеі свой плян аб'яднаньня. Лукашэнка пацьвердзіў зьвесткі, што беларускі бок прапаноўваў больш радыкальны плян інтэграцыі. Паводле беларускага прэзыдэнта, расейскаму боку прапанавалася стварыць адзіную дзяржаву, увесьці пасаду саюзнага прэзыдэнта, віцэ-прэзыдэнта, стварыць урад з шырокімі паўнамоцтвамі, парлямэнт, а таксама сілавыя структуры. Аднак пасьля двухгадзінных перамоваў з Барысам Ельцыным Аляксандар Лукашэнка «зразумеў, што Расея яшчэ не гатовая». Далей Лукашэнка адзначыў: «У Расеі ўсе гаварылі: «Мы гатовыя да аб'яднаньня» — але так і не наважыліся». Замест беларускай ініцыятывы прэзыдэнт Расеі запрапанаваў Аляксандру Лукашэнку другі, больш стрыманы варыянт, які некалькі дзён таму зацьвердзіла Рада Бясьпекі Расеі. Паводле нашых зьвестак, гэты варыянт саюзнай дамовы не прадугледжвае ўвядзеньня пасады прэзыдэнта і вельмі асьцярожна падыходзіць да дэлегаваньня саюзным структурам нейкіх паўнамоцтваў. Галоўным ворганам саюзу прапаноўваецца захаваць Найвышэйшую Раду. Аляксандра Лукашэнку гэта ня вельмі задавальняе. Ен параўнау Найвышэйшую Раду з Палітбюро і зноў выказаў думку, што яе варта было б замяніць пасадай саюзнага прэзыдэнта. Але падаецца, што беларускі бок быў гатовы да такога разьвіцьця падзеяў. Напярэдадні я размаўляў з адным прадстаўніком беларускай дэлегацыі. Ён выказваў думку, што расейскі бок наўмысна зацягвае працэс аб'яднаньня. «Відаць, — сказаў мой суразмоўца, — яны шукаюць варыянт, якім чынам зрабіць Барыса Ельцына кіраўніком агульнае дзяржавы, і маюць на гэты конт нейкія свае думкі». Але, відаць, і Аляксандра Лукашэнку не пераканалі канчаткова падтрымаць расейскі варыянт аб'яднаньня. Намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргей Прыходзька прызнаў, што «ёсьць сур'ёзныя пытаньні», якія тычацца стварэньня адзінае дзяржавы. Падчас перамоваў расейскі прэзыдэнт вельмі асьцярожна выказаўся і аб пэрспэктывах стварэньня саюзу зь Югаславіяй. Барыс Ельцын сказаў, што бакі ня будуць прадпрымаць нейкіх рухаў у бок далучэньня Югаславіі да саюзу. Такім чынам, вынік візыту Лукашэнкі ў Маскву больш сьціплы, чым меркавалася. Прэзыдэнты падпісалі 11 дакумэнтаў. Галоўныя сярод іх — канцэпцыя бясьпекі саюзу Беларусі й Расеі, канцэпцыя супольнай абароннай замовы і канцэпцыя памежнай палітыкі саюзу. З усяго, што сказаў Ельцын сёньня, на карысьць Аляксандру Лукашэнку была толькі адна фраза. Падчас падпісаньня дакумэнтаў расейскі прэзыдэнт раптам сказаў: «Я хачу папярэдзіць журналістаў — ня дай Божа вам крытыкаваць Беларусь і Лукашэнку. Будзеце мець справу са мной». Невядома, што стала падставай для заявы Ельцына, але адсутнасьць крытыкі і сапраўды не перашкодзіць Аляксандру Лукашэнку. Бо расейскія сродкі масавае інфармацыі ў большасьці сваёй ужо пачынаюць выказваць насьцярожанасьць з нагоды падпісаньня новай саюзнай дамовы. Так уплывовая газэта «Коммерсантъ», камэнтуючы апошнія падзеі, піша: «Усім відавочна, што дамова дапаможа вырашыць сацыяльна-эканамічныя праблемы Беларусі, узмацніўшы тым самым пазыцыі Лукашэнкі. Валютай саюзу будзе расейскі рубель, таму большасьць валютна-фінансавых праблемаў Беларусі прыйдзецца вырашаць Расеі. А вось якую карысьць з аб'яднаньня атрымае Расея — зразумець цяжка», — падводзіць вынік «Коммерсантъ».

Самае папулярнае
1