Сёньня а 7 гадзіне раніцы памёр віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі ХІІІ скліканьня, сябра Каардынацыйнай Рады Дэмакратычных Сілаў Генадзь Карпенка. Ён быў дастаўлены ў 9-ты шпіталь яшчэ 31 сакавіка з дыягназам крывазьліцьцё ў мозг. 1 красавіка яму была зробленая апэрацыя выдаленьня гематомы. Усе гэтыя дні ён знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленьні лякарні ў непрытомным стане. Генадзь Карпенка не дажыў да свайго 50-годзьдзя менш за паўгода. У жыцьці Генадзя Карпенкі ўсё залежала толькі ад ягонага выбару. Доктар тэхнічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі Навук Беларусі, акадэмік Міжнароднай Акадэміі Навук Эўразіі, да таго ж — дасьведчаны гаспадарнік, таелнавіты кіраўнік... Здавалася, у яго меліся ўсе складнікі для сытай, спакойнай біяграфіі. Ён аднак абраў барацьбу. Генадзь Карпенка ведаў, што шлях гэты ня можа быць лёгкім, аднак зь яго не зварочваў... (Карпенка:) «Я разумею, што мы можам не дайсьці да канца гэтых выбараў. Але мы робім вялікі крок, каб пайсьці шляхам дэмакратыі, і гэты крок мы зрабілі і мы на гэтым ня спынімся. Вядома, што будзе, калі не закончацца гэтыя выбары. Першае — павінен задумацца прэзыдэнт. А калі прэзыдэнт думае, што ён сарве выбары і далей будзе ажыцьцяўляць уладу ў нашай Беларусі, то я яму скажу: ён можа ажыцьцяўляць уладу і далей, але закончыць ён так, як закончыў Чаўшэску ў Румыніі...» Гэта было апошняе інтэрвію Генадзя Карпенкі, дадзенае нашаму радыё менш за месяц таму, калі ён прыяжджаў у складзе дэлегацыі беларускіх палітыкаў у Прагу. Гаворыць старшыня Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі, сябрам якой быў Генадзь Карпенка, Станіслаў Багданкевіч: «Гэта вялікая страта ня толькі для сям'і, ня толькі для калегаў і сяброў Грамадзянскай Партыі, але і для ўсяго беларускага народу. Генадзь Карпенка быў дэпутатам Вярхоўнага Савету ХІІ і ХІІІ скліканьняў, намесьнікам старшыні Вярхоўнага Савету, старшынём Нацыянальнага Выканаўчага Камітэту — альтэрнатыўнага ценявога ўраду Беларусі. Раней ён працаваў старшынём выканкаму гораду Маладэчна. Аб'яднаная Грамадзянская Партыя выставіла яго як аднаго з найбольш вядомых, паважаных і аўтарытэтных палітыкаў у якасьці супольнага кандыдата ад дэмакратычных сілаў у прэзыдэнты Беларусі. Генадзь Карпенка быў рашучым, гарачым прыхільнікам дэмакратычнай формы ўлады, сьмелым барацьбітом за аднаўленьне ў краіне канстытуцыйнага ладу, выступаў з вострымі эканамічнымі й палітычнымі артыкуламі ды адкрытымі лістамі на адрас прэзыдэнта, працаваў над праблемаю выхаду з канстытуцыйнага, палітычнага і эканамічнага тупіка, у які завёў краіну Лукашэнка. Для мяне асабіста гэта вельмі вялікая непапраўная страта. Генадзь Карпенка быў маім аднадумцам і блізкім сябрам. Я добра ведаю ягонага сына і ўсю сям'ю. Я заўсёды лічыў, што ён быў адным з найбольш пэрспэктыўных лідэраў нацыі. Памяць пра Генадзя Карпенку назаўсёды застанецца ў сэрцах, у памяці тых, хто зь ім працаваў, хто чытаў ягоныя вострыя публіцыстычныя й навуковыя творы, хто слухаў ягоныя выступленьні». Слова старшыні Беларускага Народнага Фронту Зянону Пазьняку: «Пра гэта вельмі цяжка гаварыць, бо сьмерць заўсёды прыходзіць нечакана. Некалькі дзён назад я размаўляў з сынам Генадзя Карпенкі, і так па тону здавалася, што ёсьць надзея, што бацька будзе жыць і ўсё будзе нармальна — выздаравее. Але сытуацыя аказалася трагічнай. Я хацеў бы ў першую чаргу выразіць сваё шкадаваньне і спачуваньне сям'і Генадзя Карпенкі. А што да яго ролі як палітычнага дзеяча, дык я павінен сказаць, што ягоная сьмерць — гэта страта для сёй Беларусі. Гэта страта для нашага грамадзтва і для нашай барацьбы. Генадзь Карпенка меў глыбокую адказнасьць за свае паводзіны і за палітыку, якую ён праводзіў. Чалавек, які шчыра змагаўся з дыктатурай за незалежную Беларусь. Гэтага чалавека з намі няма. Можна толькі выказаць глыбокі жаль і смутак, але я мяркую, што гэтая падзея павінна нас усіх аб'яднаць на змаганьне за тыя справы, за якія мы ўсе разам змагаліся. І самыя добрыя падзеі, добрыя ўспаміны, якія былі, у мяне асабіста з Генадзем — яны застануцца ў мяне на ўсё жыцьцё». Слова старшыні Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня Сямёну Шарэцкаму: «Ён на даручэньне дэпутатаў Вярхоўнага Савету ўзначаліў Нацыянальны Выканаўчы Камітэт. Гэты камітэт увесь час аналізаваў сытуацыю ў краіне, і сам Генадзь Дзьмітравіч гэта ўсё ня толькі ўзначальваў, але і абагульняў і пад сваім прозьвішчам друкаваў у газэтах. Менавіта ён больш за нас усіх зрабіў для таго, каб людзі ведалі, што адбываецца з эканомікай у краіне і ў які тупік яна зайшла. Ён гэтымі сваімі артыкуламі паказаў усю некампэтэнтнасьць сёньняшнягя кіраўніцтва і паказаў тыя шляхі, якія маглі б вывесьці краіну з таго тупіка, у які яня зайшла. Шкада, што сёньня прыходзіцца гаварыць пра Генадзя Дзьмітравіча ўжо ў мінулым часе. Краіна страціла вядомага і вельмі актыўнага дзеяча, які добра ведаў эканоміку, быў добрым палітыкам. Гэта той чалавек, на якога можна было пакласьціся і на якога народ, усе сьвядомыя людзі спадзяваліся як на сваю будучыню». Для нас, усіх тых, хто ведаў Генадзя Карпенку і як палітыка, і як чалавека, гэтая страта — вялікая трагедыя. Словы спачуваньня сям'і і ўсім нам.

Самае папулярнае
1