Сёньня — восьмы дзень бамбаваньня і ракетнага абстрэлу югаслаўскіх ваенных аб'ектаў войскамі НАТО. Cытуацыя на Балканах з кожным днём робіцца ўсё больш і больш трагічная і безвыходная. У адказ на ваенную акцыю НАТО сэрбскае войска і паліцыя праводзяць палітыку генацыду супроць мясцовага альбанскага насельніцтва. Паводле апошняй інфармацыі, каля 120 тысячаў уцекачоў-альбанцаў перакрочылі югаслава-альбанскую мяжу, 42 тысячы знайшлі прыстанішча ў Чарнагорыі і 24 тысячы накіраваліся ў Македонію. Балканы паволі ператвараюцца ў рэгіён жахлівай гуманітарнай катастрофы. Прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч разьлічвае сваімі дзеяньнямі падарваць адзінства натаўскай кааліцыі і такім чынам выйграць вайну. Краіны НАТО, аднак, адзіныя і поўныя рашучасьці правесьці ваенную апэрацыю супроць Югаславіі да канца. Як паведаміла брытанскае ваеннае камандаваньне, усе 6 самалётаў брытанскіх каралеўскіх ваенна-паветраных сілаў тыпу "Харыер", якія ўчора вылецелі на баявое заданьне над Косавам, вярнуліся на натаўскую базу ў Авіяна, Італія, так і ня скінуўшы свой бомбавы груз. Дрэннае надвор'е перашкодзіла ім зрабіць дакладнае бамбаваньне, а ставіць пад пагрозу жыцьцё мірных грамадзянаў пілёты ня мелі права. У іх строгі загад — ваяваць толькі супроць сэрбскага войска і паліцыі. Зусім іншы загад мае сэрбскае войска ў Косаве. Пра гэта можна меркаваць паводле вынікаў карных акцыяў у гэтай югаслаўскай правінцыі. Бялград ажыцьцяўляе ў Косаве добра і даўно заплянаваную акцыю зьмены этнічнага складу яе насельніцтва, акцыю этнічнай чысткі. Сёньня толькі мяжу з Альбаніяй пераходзіць прыблізна 4 тысячаў уцекачоў за гадзіну. Яны ратуюць сваё жыцьцё. Бальшыня ня мае з сабой нічога, акрамя асабістай вопраткі. Часам альбанскія, македонскія і чарнагорскія ўлады папросту бездапаможныя перад наплывам такой лічбы ўцекачоў, і без дапамогі міжнародных гуманітарных арганізацыяў яны ня ў стане накарміць іх і даць ім дах над галавой. Македонскія ўлады нават пачалі не пускаць на сваю тэрыторыю частку ўцекачоў. Крыс Яноўскі, прэсавы сакратар высокага камісара ААН у справах уцекачоў, паінфармаваў НАТО, што калі тэмп уцёкаў з Косава ня зьменіцца, дык праз 10 дзён уцекачамі стануць прыблізна 1 млн. мясцовых альбанцаў. Гэта палова насельніцтва Косава. На ягоную думку, косаўская трагедыя яшчэ больш жудасная, чымся гісторыя этнічных чыстак пэрыяду вайны ў Босьніі-Герцагавіне. Кіраўніцтва краінаў НАТО чакала падобнага разьвіцьця падзеяў, але ніхто не спадзяваўся, што адказ сэрбаў на ваенную акцыю НАТО будзе такі жорсткі і такім эфэктыўны. Прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан пракамэнтаваў сытуацыю наступным чынам: (Клінтан:) «Мы з нашымі саюзьнікамі адзіныя ў абурэньні злачынствамі прэзыдэнта Мілошавіча супроць мірнага насельніцтва. Мы не адступім ад нашай палітыкі. Як заявіў прэзыдэнт Францыі Жак Шырак, падзеі апошніх дзён павінны ўмацаваць нашую рашучасьць. Балканскія краіны: ад Грэцыі да Турэччыны, ад Румыніі да Балгарыі дапамагаюць нам вырашыць усё больш глыбокі гуманітарны крызыс. А цяпер я мушу прызнаць, што ў нас ёсьць верагодная інфармацыя пра тое, што сэрбы забіваюць памяркоўных альбанскіх лідэраў, у тым ліку тых, хто падтрымліваў палітыку мірнага ўрэгуляваньня. Мы павінны захаваць веру і рашучасьць перад тварам гэтых фактаў». Пакуль НАТО бамбуе і абстрэльвае Югаславію з паветра, Слабадан Мілошавіч праводзіць на зямлі палітыку зьдзейсьненых фактаў. Югаслаўскае войска і паліцыя ня толькі выкідваюць альбанцаў зь іх дамоў і пад пагрозай сьмерці змушаюць уцякаць у бок мяжы, але рабуюць іх дамы, крадуць маёмасьць і паляць цэлыя альбанскія вёскі такім чынам, каб уцекачам не было куды вяртацца. Так, напрыклад, амаль стотысячны пераважна альбанскі горад Печ у Косаве цяпер амаль поўнасьцю зруйнаваны, а ягонае насельніцтва вымушанае было ратавацца ад сэрбскага перасьледу ўцёкамі. Больш таго, ёсьць інфармацыя, што ваенізаваныя атрады мясцовых сэрбаў расстрэльваюць альбанскіх актывістаў, катуюць людзей. Міжнародныя аглядальнікі зьвярнулі ўвагу, што сярод уцекачоў, якія апошнімі днямі перайшлі альбанскую мяжу зь Югаславіі, амаль няма мужчынаў. Дзе яны? Паводле непацьверджанай пакуль што інфармацыі, у Косаве створана некалькі канцэнтрацыйных лягероў, куды кінутыя дзясяткі тысячаў мужчын-альбанцаў прызыўнога ўзросту, каб не дазволіць ім уліцца ў шэрагі Арміі Вызваленьня Косава. Дарэчы, кіраўніцтва гэтай арміі паведаміла, што яе атрады апошнія дні ўстрымліваюцца ад баявых дзеяньняў, каб не правакаваць яшчэ большыя сэрбскія рэпрэсіі. Беспрэцэдэнтная кампанія рэпрэсіяў супроць альбанскага насельніцтва прывяла да таго, што варожасьць паміж сэрбамі і альбанцамі стала амаль што непераадольнай. А гэта ў сваю чаргу спрыяе зьмене ў пазыцыі ЗША і іх натаўскіх саюзьнікаў. Раней НАТО выключала магчымасьць поўнай незалежнасьці Косава, а цяпер прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан папярэдзіў Слабадана Мілошавіча, што з кожным новым злачынствам у Косаве сэрбы трацяць магчымасьць захаваць яго ў складзе Югаславіі. Пра падобную пэрспэктыву гаварыў на сваёй прэсавай канфэрэнцыі і прэсавы сакратар Дзяржаўнага Дэпартамэнту Джэймс Рубін. (Рубін:) «Сытуацыя цяпер наступная: сэрбскія войскі робяць страшлівыя злачынствы ў Косаве, яны прымусова высяляюць людзей зь іх дамоў. У нас ёсьць інфармацыя, што дамы альбанцаў падпальваюцца. Людзей выганяюць у бок мяжы. У нас ёсьць інфармацыя аб шматлікіх злачынствах. Сваёй палітыкай сэрбскія ўлады радыкалізуюць альбанскае насельніцтва і робяць амаль што немагчымым пазьнейшае супольнае пражываньне. Мы не гаворым, што гэта немагчыма, але магчымасьць падобнага пражываньня зьмяншаецца з кожным злачынствам, з кожным гвалтам з боку сэрбаў». З рэзкім асуджэньнем сэрбскага генацыду ў Косаве выступілі прэзыдэнт Францыі Жак Шырак, канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдер і прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэйр. Блэйр, напрыклад, заявіў, што адказам на сэрбскае варварства можа быць толькі пашырэньне ваеннай акцыі супроць Югаславіі. Учора ад 10 гадзіны раніцы аж да вечара на Югаславію не было налётаў і ракетнага абстрэлу. Зьвязана гэта было зь візытам у Бялград расейскай прадстаўнічай дэлегацыі, на чале з прэм'ер-міністрам Яўгенам Прымаковым. 6 гадзінаў працягваліся ягоныя перамовы з прэзыдэнтам Югаславіі Слабаданам Мілошавічам. У выніку іх Мілошавіч згадзіўся адклікаць частку сваіх войскаў з Косава, але ў якасьці варунку гэтага кроку ён высунуў прыпыненьне натаўскага бамбаваньня. Ні канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдер, да якога пасьля Бялграду накіраваўся Прымакоў, ні прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, якога паведамілі пра новыя прапановы Бялграду, ні іншыя натаўскія лідэры не ўбачылі ў прапановах Мілошавіча падставы для прыпыненьня бамбаваньня і новага этапу мірных перамоваў. Замест мірных перамоваў зь сёньняшняга дня НАТО прыступіла да правядзеньня другога этапу ваеннай апэрацыі супроць Югаславіі. Прыблізна на траціну пашыраная колькасьць цэляў, якія будуць бамбавацца і атакавацца ракетамі. Сярод іх магчыма будуць будынкі генэральнага штабу югаслаўскай арміі і галоўнага паліцэйскага ўпраўленьня ў цэнтры Бялграду. Галоўны цяжар налётаў НАТО прыпадзе на сэрбскія войскі ў Косаве. Будзе атакавацца кожны танк, кожны бронетранспарцёр, кожная калёна войска. Дзеля гэтага НАТО мае намер выкарыстоўваць цяжкія штурмавікі А-10, прыстасаваныя для палётаў на нізкіх вышынях. Міністар абароны Нямеччыны Рудольф Шарпінг пракамэнтаваў гэтую фазу апэрацыі НАТО, як «правядзеньне інтэнсіўных налётаў аж да таго часу, пакуль армія Мілошавіча будзе ня ў стане праводзіць свае карныя аперацыі ў Косаве». Ня толькі альбанскае насельніцтва Югаславіі стала ахвярай абвастрэньня косаўскага крызысу. Паводле паведамленьня югаслаўскага агенцтва «Танюг» ахвярамі бамбардаваньня ўжо сталі некалькі тысячаў мірных жыхароў ва ўсіх частках Югаславіі. А віцэ-прэм'ер ураду Югаславіі, былы палітычны супраціўнік Мілошавіча Вук Драшкавіч заявіў, што каля 2 млн. жыхароў Югаславіі пазбаўленыя электрычнасьці і вады, што ўся краіна стаіць на мяжы вялікай гуманітарнай катастрофы, што з Косава ўцякаюць ня толькі альбанцы, але й сэрбы.

Самае папулярнае
1