Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сёньня ў Вашынгтоне ў пакоі Бенджаміна Франкліна ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША адбылася цырымонія прывядзеньня да прысягі новага амбасадара Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Майкла Козака. У цырымоніі бралі ўдзел прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту і Кангрэсу ЗША. На сувязі нашая вашынгтонская карэспандэнтка…

(Курапаткіна: ) “Цырымонія была вельмі ўрачыстай. Пад час яе з прамовай выступіў намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Строўб Тэлбат, які выказаў сваю павагу да Майкла Козака, які за сваю 20-гадовую кар’еру зрабіў шмат для ўсталяваньня дэмакратыі, працуючы ў прадстаўніцтвах Злучаных Штатаў Амэрыкі ў розных краінах сьвету. Тэлбат таксама зазначыў, што калі ўзьнікае нейкі крызыс, нейкая праблема, яны звычайна зьвяртаюцца да Майкла Козака. Гэта сьведчыць пра тое, што цяпер ЗША выказваюць сваю занепакоенасьць, сур’ёзную заклапочанасьць сытуацыяй у Беларусі. Спадар Тэлбат таксама зазначыў, што ЗША сур’ёзна заклапочаныя становішчам у Беларусі і захадамі беларускіх уладаў, і што беларускі народ варты лепшага ХХІ стагодзьдзя, што гэтая нацыя як ніякая іншая нацыя вартая дэмакратыі і незалежнасьці.

Спадар Козак у сваю чаргу ў сваёй прамове таксама зазначыў, што Беларусь, гэта тая краіна, якая заслугоўвае дэмакратыі і незалежнасьці, і што ён будзе рабіць усё магчымае, каб падтрымліваць тых, хто працуе на незалежнасьць і дэмакратыю ў Беларусі. Ён таксама нагадаў прысутным вядомы ў Беларусі лёзунг “За нашу і вашу волю”. З гэтымі словамі спадар Майкл Козак накіруецца ў Беларусь. Чакаецца, што ён прыбудзе ў Менск дзесьці ў палове кастрычніка, 17-18 кастрычніка”.

(Караткевіч: ) “Вы, Ірына, фактычна пацьвердзілі тэзу, якую сёньня выказаў у інтэрвію нашаму радыё прадстаўнік ЗША ў АБСЭ Дэвід Джонсан пра тое, што Беларусь стаецца ўсё больш прыярытэтнай у замежнай палітыцы Злучаных Штатаў Амэрыкі…”

(Курапаткіна: ) “У дадзеным выпадку выступ Строўба Тэлбата, як і выступ Майкла Козака, былі вельмі-вельмі жорсткімі. Яны далі зразумець і спадару Цапкалу, і іншым прадстаўнікам беларускай амбасады, што палітыка беларускіх уладаў непрымальная ня толькі для Злучаных Штатаў, але і для міжнароднага супольніцтва, і што ЗША стаяць на пазыцыі міжнародных стандартаў дэмакратыі і свабоды. Менавіта гэтыя стандарты будзе прадстаўляць у Беларусі Майкл Козак”.

(Караткевіч: ) “Ірына, калі ласка, яшчэ некалькі словаў пра выступ Майкла Козака. Бо з выступу ўжо можна зразумець, якую лінію будзе амбасадар праводзіць у Беларусі…”

(Курапаткіна: ) “Было відаць, што Майкл Козак вельмі падрыхтаваны да працы ў Беларусі. Ён ведае, што там будзе, ён ведае, што беларускае пытаньне, як у сваім выступе зазначыў Строўб Тэлбат, гэта момант шкадаваньня і расчараваньня асабіста прэзыдэнта Клінтана, што беларускае пытаньне стаецца прыярытэтным і вельмі важным, асабліва ў сытуацыі, якая ў цяперашні час складаецца на Эўрапейскім кантынэнце”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG